eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

Прэзентацыя кнігі Ганны Навасельцавай «Калі цябе спаткае казка»

27 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка сучасных казачных гісторый пісьменніцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, кандыдата філалагічных навук Ганны Навасельцавай «Калі цябе спаткае казка».

Прадставіўшы кнігу казачных гісторый, Ганна Навасельцава расказала пра вытокі беларускай міфалогіі, вобразы і сімвалы беларускай і славянскай міфалогіі. Вельмі спадабалася ўдзельнікам прэзентацыі сцэнка па адной з казак Ганны Навасельцавай, пастаўленая студэнтамі філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Нямала добрых слоў пра пісьменніцу сказалі яе калегі з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта: Ірына Саматой, якая шмат гадоў узначальвала Літаратурны музей універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры літаратуры Ванда Бароўка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, паэтэса Вольга Русілка, загадчык кафедры літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Лапацінская.

У хуткім часе новая кніга Ганны Навасельцавай з'явіцца ў фондзе Віцебскай абласной бібліятэкі.

 

  • Ганна Навасельцава
    big image
    Ганна Навасельцава
  • Ганна Навасельцава
    big image
    Ганна Навасельцава
  • Студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта
    big image
    Студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта
  • Ванда Бароўка, Вольга Лапацінская, Вольга Русілка
    big image
    Ванда Бароўка, Вольга Лапацінская, Вольга Русілка
  • І. Саматой, В. Русілка, В. Бароўка, Г. Навасельцава, В. Лапацінская, А. Крыклівец
    big image
    І. Саматой, В. Русілка, В. Бароўка, Г. Навасельцава, В. Лапацінская, А. Крыклівец
  • Удзельнікі прэзентацыі
    big image
    Удзельнікі прэзентацыі