Матэрыялы

Адкрыццё выставы «Маляваныя сны»

12 ліпеня адбылося адкрыццё выставы роспісу па тканіне «Маляваныя сны» (маляваныя дываны) майстроў з г. п. Лёзна Віцебскай вобласці, членаў ГА «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» Жанны Ільюшкінай і Ірыны Церашковай.

Для работ Жанны Уладзіміраўны характэрна спалучэнне раслінных узораў і казачных сюжэтаў з жывёламі, птушкамі, прыроднымі з'явамі. У асноўным выкарыстоўвае свабодны кісцевы роспіс і трафарэтны спосаб, у якасці шляка – набіванку з тонкім карункавым узорам белага колеру.

Ірына Міхайлаўна выкарыстоўвае пераважна трафарэтны спосаб. Дываны адрозніваюцца строгай сіметрыяй і выразнай стылізацыяй на аснове плоскай каляровай плямы і контурнай лініі. Сюжэты работ бярэ з беларускай міфалогіі.

Выстава працуе да канца жніўня.

 

  • Жанна Ільюшкіна
    big image
    Жанна Ільюшкіна
  • Ірына Церашкова
    big image
    Ірына Церашкова
  • Фота на памяць
    big image
    Фота на памяць
  • Майстры адказваюць на пытанні
    big image
    Майстры адказваюць на пытанні
  • Адкрыццё выставы
    big image
    Адкрыццё выставы

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01