eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

Я імгненне жыву, і памру на імгненне, і ў думцы і ў слове маім аджыву

banner-Korotkevich-big

 

 Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч


(1930–1984)

 
Korotkevich-V

 

Адной з найбольш яскравых і самабытных фігур беларускай літаратуры XX стагоддзя з'яўляецца Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Яго творчасць адрозніваецца рамантычнай накіраванасцю, высокай мастацкай культурай і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам.

Уладзімір Караткевіч з'яўляецца адным з таленавітых і самабытных прадстаўнікоў таго пакалення беларускіх пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру ў другой палове 50-х – пачатку 60-х гадоў.

Першыя вершы Уладзіміра Караткевіча былі апублікаваныя ў 1951 годзе ў аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў». Быў змешчаны верш "Машэка". Амаль адначасова з'явіўся нарыс-эсэ «Вязынка» у кнізе «Янка Купала. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці». У беларускіх перыядычных выданнях пачалі публікаваць яго вершы, якія заўважыла і ацаніла крытыка. Першы паэтычны зборнік «Матчына душа», быў выданы ў 1958 годзе. Ён засведчыў, што ў літаратуру прыйшоў арыгінальны талент са сваімі тэмамі, вобразамі, з адметным бачаннем свету.

Лёс адмерыў яму кароткае жыццё – няпоўных 54 гады, аднак ён змог з бляскам зацвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, публіцыстыцы і крытыцы, дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе, драматургіі для тэатра, оперы і кіно.Таленавітасць, глыбокая эрудыцыя, патрыятызм з'явіліся той асновай, на якой грунтуюцца яго творчыя здабыткі.

Пісьменнік Уладзімір Ліпскі назваў Караткевіча «чалавечай планетай», на якой знаходзяць суцяшэнне людзі розных узростаў, і дзе можна адшукаць адказы на тыя пытанні, перад якімі нямоглыя акадэмічныя падручнікі і вопытныя настаўнікі.

Асаблівая заслуга Уладзіміра Караткевіча перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народным.

Аўтар раманаў «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», аповесцяў «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», шматлікіх кніг паэзіі, перакладаў і нарысаў, Уладзімір Караткевіч абуджаў у земляках нацыянальную памяць і гонар за ўласную гісторыю, вучыў беларусаў любіць Беларусь.

Значны ўклад унёс Уладзімір Караткевіч у развіццё нацыянальнай драматургіі і кінадраматургіі. Ён стварыў глыбока праўдзівыя і эмацыйна насычаныя п'есы «Млын на сініх вірах», «Званы Віцебска», «Кастусь Каліноўскі» і «Калыска чатырох чараўніц», якія былі пастаўленыя ў многіх тэатрах. Па сцэнарах Караткевіча на кінастудыі «Беларусьфільм» створаны шматлікія дакументальныя стужкі, а таксама мастацкія фільмы «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», «Чорны замак Альшанскі, «Маці ўрагану», мультыплікацыйны фільм «Ладдзя роспачы», пастаўлены балет, дзве оперы і шматлікія спектаклі, групай «Стары Ольса» выпушчаны дыск з запісам аўдыёспектакля «Ладдзя роспачы».

За творчыя поспехі і актыўную грамадскую дзейнасць пісьменнік быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1980). Ён – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа за раман «Нельга забыць» (1983), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа за раман «Чорны замак Альшанскі» (1984). Віцебскім аблвыканкамам заснавана літаратурная прэмія імя Уладзіміра Караткевіча (1999).

З цягам часу інтарэс да асобы і творчасці Уладзіміра Караткевіча не змяншаецца, усё больш шырокае кола людзей цікавіцца яго творамі. Ушанаванне пісьменніка і высокая ацэнка нашчадкамі таго, што зроблена ім, знайшлі сваё ўвасабленне ў многіх сферах жыцця грамадства.

Пра пісьменніка створаны дакументальныя стужкі «Быў. Ёсць. Буду», «Як сканаю – душа застанецца...», відэафільмы «Успамін» і «Рыцар і слуга Беларусі». Выйшаў з друку шэраг манаграфій, прысвечаных Уладзіміру Караткевічу.

У Оршы дзейнічае музей Уладзіміра Караткевіча. Матэрыялы пра яго жыццё і дзейнасць экспануюцца ў Рагачоўскім музеі народнай славы, Віцебскім краязнаўчым музеі.

У Оршы, Віцебску і на магіле пісьменніка ў Мінску пастаўлены помнікі. На дамах у Оршы, дзе Уладзімір Караткевіч жыў у канцы 1950-х гг., і ў Мінску, дзе была яго кватэра, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У гонар пісьменніка названы вуліцы ў Оршы, Віцебску, Рагачове. Імя Караткевіча носіць бібліятэка № 14 у Віцебску, бібліятэка-філіял № 6 у Наваполацку, дзіцячая бібліятэка ў Оршы, грамадская бібліятэка ў Таліне (Эстонія), Фонд дапамогі маладым пісьменнікам, прэмія выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Несумненна, Уладзімір Караткевіч – адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. І да сёння ён застаецца адным з самых чытаных беларускіх пісьменнікаў.

У гэтым годзе краіна святкуе 90 гадоў з дня нараджэння таленавітага сына беларускай зямлі, дзякуючы якому беларусы захапіліся сваёй гісторыяй. З гэтай нагоды супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу года будзе падрыхтаваны цыкл выстаў «Я імгненне жыву, і памру на імгненне, і ў думцы і ў слове маім аджыву».

 

arrow  Шлях да родных вербаў і бяроз: жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча

arrow Трывожны спеў жыцця: паэтычная спадчына Уладзіміра Караткевіча

arrow Абліччы мінулага: асаблівасці нацыянальнай гісторыі ў прозе Уладзіміра Караткевіча

arrow Абуджаная памяць: драматургія Уладзіміра Караткевіча

arrow Беларусь – гэта цэлы сусвет у Сусвеце: экранізацыя твораў Уладзіміра Караткевіча

arrow Няўрымслівасць душы і веліч духу: успаміны пра Уладзіміра Караткевіча