
Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада». «Віцебскі губернскі рэвалюцыйны трыбунал (1918–1923 гг.)»
- Details
- Створана 28.04.2018 16:10
26 красавіка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбыліся чарговыя заняткі бясплатных курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» на тэму «Віцебскі губернскі рэвалюцыйны трыбунал (1918–1923 гг.)».
Галоўным лектарам выступіла вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава. Святлана Мікалаеўна расказала пра працу юрыдычнай секцыі Віцебскага губвыканкама, лёс старшынь секцыі, пра Віцебскі губернскі камісарыят юстыцыі. Падрабязней Святлана Мясаедава спынілася на справах, якія разглядаў рэвалюцыйны трыбунал, прывяла прыклады некаторых разгледжаных трыбуналам спраў.
З літаратурай, рэкамендаванай для больш глыбокага вывучэння тэмы, можна пазнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Матэрыялы лекцыі размяшчаюцца сайце Віцебскай абласной бібліятэкі і на старонцы «В Контакте».