eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-etalon
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Электронныя звароты

Электронны зварот – зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо быў размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца Віцебскай абласной бібліятэкай у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронныя звароты, якія паступілі ў Віцебскую абласную бібліятэку, падлягаюць разгляду ў парадку, што вызначаны для разгляду пісьмовых зваротаў, а менавіта не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на электронную пошту, адрас якой пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот афармляецца на беларускай або рускай мовах.

 

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы;

– адрас месца жыхарства (месца знаходжання);

– змест сутнасці звароту;

– адрас электроннай пошты грамадзяніна.

 

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

– поўнае найменне юрыдычнай асобы;

– месца знаходжання юрыдычнай асобы;

– змест сутнасці звароту;

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;

– адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

 

Электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

– аформленыя не на беларускай або рускай мовах;

– не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

– не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месцазнаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);

– ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

– ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;

– падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

– змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Віцебскай абласной бібліятэкі;

– прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

– пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

– з заяўнікам спынена перапіска.

 

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

 

Электронная пошта для зваротаў: ems