
Гадзіна інфармавання «Прававая абарона пажылых людзей»
- Details
- Створана 30.09.2022 09:05
29 верасня ў бібліятэцы прайшла гадзіна інфармавання «Прававая абарона пажылых людзей», прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылых людзей, які адзначаецца штогод 1 кастрычніка.
На мерапрыемстве прысутнічалі спецыяліст рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Дзмітрый Кучарэнка і загадчык натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раёна г. Віцебска № 1 Інэса Гарнак.
Дзмітрый Кучарэнка распавёў прысутным аб інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН» і інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных выданнях НЦПІ.
Інэса Гарнак распавяла аб дагаворах завяшчання і дарэння, аб правах наследнікаў і абавязковых долях у спадчыне, аб правільным афармленні даверанасці і шмат аб чым іншым, і адказала на шматлікія пытанні прысутных.