Юнацкі аддзел
Юнацкі аддзел з'яўляецца структурным падраздзяленнем бібліятэкі з 1 студзеня 2022 года. Яго асноўная дзейнасць накіравана на забеспячэнне інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту (5–11 класы).
Работа аддзела спрыяе працэсу сацыялізацыі і выхавання маладога чалавека з дапамогай стварэння ўмоў для забеспячэння яго агульнаадукацыйнага, культурнага развіцця, арганізацыі вольнага часу і міжасабістых зносін.
АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ РАБОТЫ АДДЗЕЛА
выхаванне культуры чытання;
прапаганда беларускай і краязнаўчай літаратуры, літаратуры па здаровым ладзе жыцця і асновах бяспекі жыццядзейнасці;
экалагічнае выхаванне;
правядзенне дасугавых мерапрыемстваў, прыцягненне да ўдзелу ў іх моладзі з мэтай прафілактыкі асацыяльных паводзін і зніжэння негатыўных з'яў у маладзёжным асяроддзі;
ажыццяўленне сумеснай дзейнасці са школьнымі, дзіцячымі і маладзёжнымі аб'яднаннямі, арганізацыямі і ўстановамі горада Віцебска.