Агульная чытальная зала
Агульная чытальная зала з'яўляецца шматпрофільным аддзелам абслугоўвання і арыентавана на патрэбнасці розных катэгорый карыстальнікаў.
Тэматычная шматграннасць і разнастайнасць галіновага складу фонду аддзела з'яўляецца яго «візітнай карткай».
Аддзел мае багаты кніжны фонд і фонд перыядычных выданняў па розных галінах ведаў: прыродазнаўчых, тэхнічных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх, грамадскіх, філалагічных і гуманітарных навуках, культуры, навуцы, асвеце. Па мэтавым прызначэнні фонд складаецца з навуковых, навукова-папулярных, навучальных, даведачных і іншых выданняў.
У агульнай чытальнай зале шырока прадстаўлена духоўна-маральная літаратура, выдадзеная беларускімі і расійскімі праваслаўнымі выдавецтвамі.
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ І НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ АДДЗЕЛА
забеспячэнне аператыўнага і якаснага бібліятэчнага, інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў;
камплектаванне фонду дакументаў у адпаведнасці з інфармацыйнымі патрэбамі карыстальнікаў;
фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў;
арганізацыя выставачна-экспазіцыйнай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю дакументальнага фонду аддзела і аказваемых ім паслуг, аператыўнае інфармаванне аб новых выданнях;
арганізацыя і правядзенне сацыякультурных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю фонду аддзела і павышэнне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў;
прадастаўленне платных паслуг карыстальнікам аддзела.