Аддзел выданняў на замежных мовах
Аддзел выданняў на замежных мовах з'яўляецца галіновым структурным падраздзяленнем бібліятэкі, які забяспечвае патрэбы карыстальнікаў у выданнях на 36 замежных мовах.
У фондзе аддзела маюцца выданні па краіназнаўстве, лінгвадыдактыцы, падручнікі і дапаможнікі па граматыцы, фанетыцы, лексікалогіі, тэорыі перакладу і самавучыцелі. Да паслуг карыстальнікаў прадстаўлены багатыя калекцыі кніг сучаснай і класічнай замежнай мастацкай літаратуры. Шырока прадстаўлены моўныя і галіновыя слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі. Дапаўняюць фонд аддзела перыядычныя выданні (газеты, навукова-метадычныя і мастацка-адукацыйныя часопісы). Уся разнастайнасць фонду адлюстравана ў электронным каталогу, які падтрымліваецца ў актуальным стане. У аддзеле працуе клуб англійскай мовы, праходзяць Lingvо-краіназнаўчыя сустрэчы, тэматычныя літаратурныя гасцёўні, прэзентацыі кніг, выставы.
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ І НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ АДДЗЕЛА
аператыўнае інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне ўсіх катэгорый карыстальнікаў, арганізацый і ўстаноў горада і вобласці выданнямі на замежных мовах;
фарміраванне ўніверсальнага фонду выданняў на замежных мовах у адпаведнасці з інфармацыйнымі патрэбамі карыстальнікаў;
садзейнічанне павышэнню статусу кнігі, чытання на замежных мовах;
садзейнічанне вывучэнню замежных моў карыстальнікамі ўсіх узроставых і прафесійных катэгорый;
фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў;
папулярызацыя літаратуры на замежных мовах;
вядзенне навукова-даследчай і метадычнай дзейнасці па профілі аддзела.