
Нямецкая чытальная зала
Загадчык аддзела |
Міхальчанка Таццяна Мікалаеўна |
Тэлефон |
(+375 212) 67 64 77 |
|
![]() |
Нямецкая чытальная зала пачала сваю працу з 7ліпеня 1998 года.
Ініцыятарам адкрыцця залы выступіў Інстытут імя Гётэ – культурная арганізацыя Федэратыўнай Рэспублікі Германія, дзейнасць якой накіравана на папулярызацыю нямецкай мовы за мяжой і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры.
Зала працуе па прынцыпе адкрытага доступу да фонду, што вельмі зручна для карыстальнікаў. У распараджэнні чытачоў – багатая калекцыя галіновай і мастацкай літаратуры. Павышаным попытам карыстаюцца кнігі па педагогіцы, мове і літаратуры, выяўленчаму мастацтву, архітэктуры, дызайну, краіназнаўстве. Акрамя гэтага, маецца фонд дзіцячай літаратуры і гульнятэка, якая складаецца з 36 развіваючых і моўных гульняў.
Аматарам перыядычных выданняў зала прапануе больш за дваццаць найменняў часопісаў і дзве газеты.
Зала мае вялікую калекцыю мастацкіх і дакументальных фільмаў, відэаэкскурсій па землях і гарадах Германіі.
Для тых, хто вывучае нямецкую мову, у фондзе залы ёсць рознаўзроўневыя падручнікі, дапаможнікі, тэсты, а таксама матэрыялы для падрыхтоўкі да здачы экзаменаў на сертыфікаты.
У Нямецкай чытальнай зале пастаянна абнаўляюцца кніжныя выставы да знамянальных дат, рыхтуюцца агляды новых паступленняў, праводзяцца разнапланавыя мерапрыемствы для школьнікаў і студэнтаў, якія вывучаюць нямецкую мову як замежную.