Сектар рэдкай кнігі
Сектар рэдкай кнігі бібліятэкі створаны 1 верасня 2024 года ў выніку рэарганізацыі аддзела рэдкай кнігі (быў заснаваны 1 студзеня 2022 года).
Сектар рэдкай кнігі сёння з'яўляецца цэнтрам збору, захоўвання і ўліку ў фондзе бібліятэкі рэдкіх ці асабліва каштоўных выданняў, што адрозніваюцца выбітнымі гісторыка-культурнымі, мастацка-эстэтычнымі і паліграфічнымі вартасцямі.
У фондзе рэдкіх выданняў захоўваецца больш за 2,5 тыс. асобнікаў кніг і перыядычныя выданняў ХІХ–ХХІ стагоддзяў на беларускай, рускай і заходнееўрапейскіх мовах. Сярод іх – рарытэтныя выданні ХІХ – пачатку ХХ стст., прыжыццёвыя выданні твораў класікаў айчыннай і замежнай літаратуры, выданні часоў Вялікай Айчыннай вайны, краязнаўчыя выданні, мініяцюрныя кнігі, кнігі з аўтографамі пісьменнікаў, відных дзеячаў навукі і культуры, факсімільныя выданні, лепшыя ўзоры сучаснага мастацтва кнігі.
Навукова-дапаможны фонд сектара ўключае даведачныя выданні, манаграфіі і зборнікі па гісторыі, літаратуразнаўстве, мастацтвазнаўстве, бібліятэчнай справе, выданні па гісторыі кнігі і кнігазнаўчых дысцыплінах.
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ АДДЗЕЛА
фарміраванне, каталагізацыя, захоўванне, забеспячэнне захаванасці фонду рэдкіх выданняў;
вядзенне інфармацыйна-пошукавага апарата аддзела;
інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў;
папулярызацыя фонду рэдкіх выданняў пры дапамозе выставачнай, экскурсійнай і выдавецкай дзейнасці;
вядзенне навукова-даследчай і метадычнай работы па праблемах захавання, апісання і выкарыстання рэдкіх кніг;
удзел у рэспубліканскіх, рэгіянальных праграмах і праектах па захаванні рэдкіх кніг.
З рарытэтнымі дакументамі з фонду сектара знаёміць экспазіцыя «Вякоў мінулых шчодрая спадчына: рэдкія выданні бібліятэкі» выставачнай залы «Ex Libris» Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.