Аддзел літаратуры па мастацтве
Аддзел літаратуры па мастацтве як структурнае падраздзяленне бібліятэкі быў заснаваны ў 1967 годзе і з'яўляецца інфармацыйным, адукацыйным і культурным цэнтрам, дзе сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі спалучаюцца з традыцыйнымі метадамі работы.
Фонд аддзела ўключае больш за 37000 дакументаў па ўсіх відах мастацтва: кнігі, альбомы па выяўленчым і прыкладным мастацтве, архітэктуры, скульптуры, фатаграфіі, кіно, тэатры, цырку, эстрадзе, музыцы, а таксама значны фонд нотных выданняў.
Значнае месца ў рабоце аддзела займае сацыякультурная дзейнасць: праводзяцца тэматычныя вечары, сустрэчы з цікавымі людзьмі, прэзентацыі кніг, арганізуюцца мастацкія выставы мастакоў, графікаў, фотамастакоў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.