Аддзел арганізацыі каталогаў
Шлях кожнага чытача да інфармацыі пачынаецца з наведвання аддзела каталогаў, які служыць сродкам арыентацыі ў інфармацыйнай прасторы бібліятэкі. Сістэма каталогаў і картатэк раскрывае змест кніжных фондаў бібліятэкі і інфармуе аб наяўнасці ў бібліятэцы дакументаў на розных носьбітах па ўсіх галінах ведаў.
Акрамя традыцыйных каталогаў карыстальніку прадастаўляецца магчымасць работы з электронным каталогам, які забяспечвае максімальна аператыўны і дакладны пошук інфармацыі.
Пачынаючы з 1997 года, спецыялісты аддзела ажыццяўляюць рэтраканверсію картачных каталогаў, што забяспечвае адлюставанне рэтраспектыўнай бібліяграфічнай інфармацыі пра рэсурсы па ўсіх галінах ведаў у электронным каталозе.
Сёння электронны каталог бібліятэкі змяшчае наступныя базы даных, якія ўключаюць больш за 600000 бібліяграфічных запісаў:
База даных «Кнігі»;
База даных «Артыкулы»;
База даных «Краязнаўства»;
База даных «Мастацтва»;
База даных «Нямецкая літаратура»;
База даных «Аўтарэфераты»;
База даных «Каталог часопісаў».
Дзяжурны бібліёграф дапаможа карыстальнікам у пошуку неабходнай інфармацыі.