eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-Laman
  • anons-Vitebsk-history-47
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

 

Загадчык аддзела

Рагачова Ларыса Іванаўна

Тэлефон

(+375 212) 67 49 11

E-mail

kray

 

Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі быў створаны 1 лютага 2012 года шляхам аб'яднання аддзела беларускай літаратуры і сектара краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.

 

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ АДДЗЕЛА

arrow арганізацыя аператыўнага і якаснага дыферэнцыраванага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў інфармацыйнымі рэсурсамі па пытаннях краязнаўства, гісторыі Беларусі, беларускага літаратуразнаўства і беларускай мастацкай літаратуры;

arrow фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, папулярызацыя выданняў па краязнаўстве і беларускай мастацкай літаратуры;

arrow арганізацыя краязнаўчай бібліяграфічнай дзейнасці, стварэнне і вядзенне краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата, краязнаўчае бібліяграфаванне і бібліяграфічнае абслугоўванне краязнаўчай і беларускай літаратурай;

arrow навукова-даследчая і метадычная работа па профілі дзейнасці аддзела, аказанне метадычнай дапамогі па адпаведных пытаннях бібліятэкам Віцебскай вобласці, а таксама студэнтам і навучэнцам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў, якія атрымліваюць бібліятэчную адукацыю;

arrow выкананне асветніцкай і рэкрэацыйнай функцый: арганізацыя сустрэч, вечароў краязнаўчай і беларусазнаўчай тэматыкі і інш.

 

Фонд аддзела ўніверсальны па змесце і налічвае звыш 22 тыс. экзэмпляраў дакументаў па розных галінах ведаў. Сярод іх кнігі, статыстычныя зборнікі, буклеты, картаграфічныя і выяўленчыя выданні, CD, газеты, часопісы і іншыя віды выданняў. Значную частку фонда складае беларуская мастацкая літаратура, літаратура па гісторыі Беларусі і літаратуразнаўстве. Асновай краязнаўчай дзейнасці з'яўляецца асобна выдзелены фонд краязнаўчай літаратуры і мясцовых выданняў. Частка гэтага фонду – кнігі і газеты XIX – пач. XX стагоддзяў, якія алічбаваны і прадстаўлены ў электроннай калекцыі "Витебщина – документальное наследие". У калекцыі таксама прадстаўлены рэдкія алічбаваныя дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія звязаны з Віцебскай вобласцю.

Значная ўвага ў рабоце аддзела надаецца стварэнню і папаўненню ўласных баз даных «Краязнаўства», «Памяць Віцебшчыны», «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць», «Афганистан. Без права на забвение», «Человек года Витебщины», удзелу ў фарміраванні рэспубліканскай базы даных «Беларусь у асобах і падзеях» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вялікую ролю ў рабоце структурнага падраздзялення адыгрывае бібліяграфічна-выдавецкая дзейнасць. Супрацоўнікамі аддзела штогод рыхтуюцца ўніверсальныя, галіновыя, тэматычныя і біябібліяграфічныя паказальнікі, прысвечаныя Віцебску і вобласці, знакамітым людзям краю. Таксама выдаецца "Каляндар знамянальных і памятных дат".

Значнае месца ў рабоце аддзела займае папулярызацыя фонду праз арганізацыю і правядзенне кніжных выстаў, бібліяграфічных аглядаў, прэзентацый літаратурна-мастацкіх выданняў, сустрэч з пісьменнікамі, краязнаўцамі, знакамітымі людзьмі Віцебскай вобласці і краіны.

Аддзел цесна супрацоўнічае з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Пскоўскай абласной бібліятэкай, раённымі бібліятэкамі вобласці, арганізацыямі і ўстановамі Віцебшчыны.