Аддзел абанемента
Аддзел абанемента з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем бібліятэкі і ажыццяўляе выдачу літаратуры за яе межы ў часовае карыстанне чытачам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту і маюць пастаянную прапіску або рэгістрацыю ў горадзе Віцебску.
У структуры аддзела функцыянуе служба міжбібліятэчнага абанемента (МБА), прызначаная скарачаць колькасць адмоў карыстальнікам на дакументы, якія адсутнічаюць у фондах бібліятэкі, ажыццяўляючы дастаўку гэтых выданняў або іх электронных копій з нацыянальнага і рэспубліканскіх цэнтраў МБА ў кароткія тэрміны.
Агульны фонд аддзела ўніверсальны па зместу і відах выданняў, ён налічвае звыш 80000 экзэмпляраў друкаваных дакументаў. Да ўвагі карыстальнікаў прадастаўлены: галіновая і мастацкая літаратура, перыядычныя выданні – больш за 50 назваў часопісаў рознай тэматыкі.
Паслугамі абанемента штогод карыстаюцца больш за 9500 чалавек, выдача дакументаў складае больш за 160000 экзэмпляраў, колькасць наведванняў за год – больш за 58000.
ПРЫЯРЫТЭТНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ
забеспячэнне дыферэнцыраванага абслугоўвання карыстальнікаў з улікам іх інтэлектуальных запытаў і чытацкіх інтарэсаў, для падтрымкі адукацыі, самаадукацыі, павышэння культурнага, прафесійнага ўзроўню, арганізацыі вольнага часу насельніцтва;
фарміраванне ўніверсальнага па тэматыцы, адпаведнага ўсім патрабаванням часу дакументнага фонду, яго выкарыстанне і захаванасць для задавальнення інфармацыйных патрэб карыстальнікаў;
хуткасць і якасць абслугоўвання пры шырокім выкарыстанні магчымасцяў камп'ютарных інфармацыйных тэхналогій;
забеспячэнне высокага ўзроўню абслугоўвання карыстальнікаў, асабліва людзей сталага ўзросту, інвалідаў;
раскрыццё і папулярызацыя фонду аддзела шляхам арганізацыі тэматычных стэлажоў, кніжна-ілюстрацыйных выстаў і іншых сацыякультурных мерапрыемстваў.
Выставы-панарамы «Сардэчна запрашаем у свет кнігі» праводзяцца два разы на год і знаёмяць карыстальнікаў з новымі паступленнямі літаратуры аддзела абанемента і МБА.
У рамках дабрачыннага праекта «Кніга – лекі для душы» супрацоўнікамі аддзела ажыццяўляюцца акцыі па збору кніг для бібліятэк сацыяльных арганізацый (дамоў-інтэрнатаў) і выпраўленчых устаноў.
ДАДАТКОВЫЯ ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ:
карыстанне фондам камерцыйнага абанемента (звыш 400 выданняў), дзе прадстаўлены папулярныя аўтары, кнігі-навінкі;
браніраванне дакументаў, якое гарантуе карыстальнікам прачытанне выдадзеных раней выданняў і першачарговае атрыманне новых нумароў часопісаў;
пошук інфармацыі і дакументаў у сетцы інтэрнэт;
перанос (капіраванне) інфармацыі на электронны носьбіт;
сканіраванне папяровых дакументаў на электронны носьбіт карыстальніка;
індывідуальная кансультацыя «Работа з ПК»;
раздрукоўка тэксту лазерным прынтэрам;
ксеракапіраванне дакументаў;
выкананне пісьмовай тэматычнай бібліяграфічнай даведкі;
рэдагаванне бібліяграфічнага апісання.