eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-Laman
  • anons-Vitebsk-history-47
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Аддзел камплектавання фонда і апрацоўкі дакументаў

 

Загадчык аддзела

Раманчанка Вольга Анатольеўна

Тэлефон

(+375 212) 67 30 58

E-mail

obr

 

Аддзел камплектавання фонду і апрацоўкі дакументаў ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» фарміруе і папаўняе ўніверсальны фонд бібліятэкі выданнямі на ўсіх носьбітах інфармацыі ў адпаведнасці з профілем і інфармацыйнымі патрэбамі карыстальнікаў.

Пачынаючы з 1995 года, усе асноўныя працэсы работы ў аддзеле аўтаматызаваны.

Вядзецца аператыўная праца і супрацоўніцтва з дзяржаўнымі выдавецтвамі РБ, кнігагандлёвымі фірмамі і арганізацыямі, кніжнымі крамамі. Штогод фарміруюцца папярэднія заказы па тэматычных планах выдавецтваў Беларусі. Фарміраванне фонду краязнаўчай літаратурай адбываецца за кошт рэгулярнага паступлення абавязковага асобніка. Важнай крыніцай камплектавання з'яўляюцца дары аўтараў, арганізацый, прыватных асоб.

Аддзел ажыццяўляе падпіску на перыядычныя выданні ў аператараў паштовай сувязі: РУП «Белпошта», ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова», ТАА «Выдавецкі дом Уладзіміра Граўцова», ТАА «РегистрМедиа», СТАА «ІПА"Рэгістр"», ТАА «Промкомплекс».

Прыярытэтным напрамкам пры камплектаванні фонду з'яўляецца набыццё сацыяльна-значнай літаратуры.

Вялікая ўвага надаецца прыцягненню для мэтаў камплектавання пазабюджэтных сродкаў фінансавання.

У мэтах забеспячэння захаванасці бібліятэчнага фонду і павышэння адказнасці за яго выкарыстанне рэгулярна праводзяцца праверкі бібліятэчных фондаў структурных падраздзяленняў бібліятэкі згодна з планам работы аддзела камплектавання фонду і апрацоўкі дакументаў.

 

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ І НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ АДДЗЕЛА

arrow Фарміраванне ўніверсальнага фонду бібліятэкі на падставе вывучэння стану бібліятэчнага фонду і запытаў карыстальнікаў;

arrow Фарміраванне максімальна поўнай калекцыі рэгіянальных дакументаў;

arrow Арганізацыя ўліку ўсіх відаў выданняў, якія паступаюць і выбываюць, вядзенне статыстыкі руху фонду бібліятэкі;

arrow Навуковая і тэхнічная апрацоўка новых паступленняў;

arrow Навукова-даследчая работа па профілі аддзела, аказанне метадычнай дапамогі па пытаннях камплектавання фонду і апрацоўкі дакументаў бібліятэкам Віцебскай вобласці.