eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-Laman
  • anons-Vitebsk-history-47
  • vicebskij-kraj-2019
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

 

Загадчык аддзела

Пугачова Наталля Аляксандраўна

Тэлефон

(+375 212) 67 31 01

E-mail

metodic

 

Аддзел бібліятэказнаўства і навуковых даследаванняў, пачынаючы з 1939 года, прайшоў пэўны шлях станаўлення. Спачатку – метадычны кабінет з невялікім штатам супрацоўнікаў, затым – метадычны аддзел, з 1956 года – навукова-метадычны аддзел, у 1993 годзе рэарганізаваны ў аддзел бібліятэказнаўства, навуковых даследаванняў і праблем культуры. Са студзеня 2012 года функцыянуе как аддзел бібліятэказнаўства.

Аддзел захаваў лепшыя традыцыі метадычнай службы і паспяхова выкарыстоўвае новыя накірункі. Супрацоўнікі аддзела ажыццяўляюць метадычнае і арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк вобласці, выконваюць каардынуючыя функцыі, аказваюць дапамогу ў творчым і прафесійным развіцці бібліятэкараў.

На сучасным этапе аналітычная функцыя становіцца вядучым накірункам метадычнай работы. Аддзел займаецца аналізам работы бібліятэк, выяўляе іх творчы патэнцыял, прапаноўвае метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні бібліятэчнай работы.

На сучасным этапе вядучым напрамкам у рабоце аддзела з'яўляецца інавацыйная дзейнасць, накіраваная на пошук, ацэнку, распрацоўку і ўкараненне бібліятэчных новаўвядзенняў, падтрымка самастойнай эффектыўнай інавацыйнай дзейнасці публічных бібліятэк Віцебскай вобласці.

Навукова-даследчая дзейнасць аддзела накіравана на ўдасканаленне арганізацыі бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання чытачоў, забеспячэнне ўмоў для найбольш поўнага задавальнення іх інфармацыйных патрэбнасцяў, на распрацоўку механізмаў зваротнай сувязі і шляхоў перспектыўнага развіцця бібліятэк. Супрацоўнікамі аддзела праведзены шэраг сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў. Прапановы, распрацаваныя па іх выніках, актыўна ўкараняюцца ў бібліятэчную практыку.

У аддзеле шырока прадстаўлена літаратура па бібліятэказнаўстве, дакументазнаўстве і інфармацыйных тэхналогіях, створаны і пастаянна папаўняецца фонд неапублікаваных дакументаў па бібліятэчнай справе, фонд сцэнарыяў, архіў рэкламнай прадукцыі бібліятэк. Дакументы з фонду запатрабаваны шматлікімі карыстальнікамі: бібліятэкарамі, студэнтамі, спецыялістамі галіны культуры і мастацтва.

Аддзел працуе творча, пастаянна знаходзіцца ў пошуку шляхоў абнаўлення дзейнасці, падтрымлівае прафесійныя сувязі з рэгіёнамі-суседзямі.