Аддзел захоўвання асноўнага фонду
Асноўнае фондасховішча бібліятэкі размяшчаецца на цокальным паверсе і займае плошчу больш за 800 м2.
Фонд аддзела складаюць розныя віды дакументаў: кнігі, часопісы, газеты, аўтарэфераты дысертацый, карты, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, ізавыданні, аўдыёвізуальныя і электронныя дакументы. Калекцыя рэгіянальных газет мае храналагічны ахоп ад 1944 года.
Асноўныя напрамкі працы:
– арганізацыя работы па захаванасці фонду;
– адбор і выключэнне з фонду аддзела састарэлых, дублетных, старых дакументаў у рамках работы па рэтраспекцыі кніжных фондаў і каталогаў;
– вядзенне тапаграфічнага каталога на фонд бібліятэкі;
– арганізацыя работы па праверцы дапаможных фондаў структурных падраздзяленняў бібліятэкі;
– вядзенне базы даных «Каталог падпісных выданняў», прадстаўленай на сайце бібліятэкі;
– аператыўнае задавальненне інфармацыйных запытаў карыстальнікаў пры дапамозе дакументнага фонду аддзела праз сістэму чытальных залаў і міжбібліятэчны абанемент;
– ажыццяўленне пераплётных работ;
– аказанне метадычнай дапамогі па профілі аддзела бібліятэкам Віцебскай вобласці.