19 красавіка ў бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына «Дзень, поўны радасці, настаў...», прысвечаная святу Вялікадня, з удзелам Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ксяндза-доктара Валерыя Марціноўскага, вернікаў розных хрысціянскіх канфесій.