eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»
  • library-exhibitions
  • anonns-Simanovich-konkurs
  • konkurs-Heine
  • konkurs-ru-bel-1812
  • anons-13-09-2022
  • anons-29-09-2022
  • anons-konferenciya-24-11-2022
  • anons-Litres
  • anons-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
І сёння з намі Колас і Купала
Здесь осталась его душа...
Фільтр
  • Сустрэча з паэтам Генадзем Бураўкіным

    8 верасня ў аддзеле беларускай літаратуры сабраліся прыхільнікі беларускай паэзіі на сустрэчу з вядомым беларускім паэтам Генадзем Бураўкіным.

  • Выстава "Жывая гісторыя Беларусі"

    З 19 чэрвеня аддзел беларускай літаратуры прапануе чарговую экспазіцыю пад назвай “Жывая гісторыя Беларусі” з цыкла “Пад чароўным ветразем стагоддзяў”, прысвечанага 80-годдзю класіка беларускай літаратуры У. Караткевіча, з мэтай пазнаёміць чытачоў і ўсіх зацікаўленых з матэрыяламі, якія адлюстроўваюць значнасць аповесці айчыннага празаіка ў кантэксце гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры.

  • Паказ польскіх спектакляў і анімацыйных фільмаў у тэатры “Лялька”

    2 і 3 ліпеня ў Віцебску ў тэатры “Лялька” ў межах Міжнароднага фестывалю тэатра лялек і анімацыйных фільмаў для дарослых “Лялька таксама чалавек” чакаецца паказ польскіх спектакляў і анімацыйных фільмаў.

    Гэты фестываль штогадова праводзіцца ў розных гарадах свету, пачынаючы з 2006 года. Ініцыятарам праекта выступае акцёрская асацыяцыя “Саюз Тэатр Немагчымы”, якая ўжо на працягу 15 гадоў прапагандуе ў розных краінах свету тэатр лялек для дарослых. Мэта фестывалю – паказаць, што анімацыя і тэатр лялек з’яўляюцца паўнапраўнай мовай тэатральнага і кінамастацтва, накіраванай не толькі на дзіцячую аўдыторыю. Спектаклі “Саюза Тэатр Немагчымы” неаднаразова адзначаліся прэстыжнымі ўзнагародамі міжнароднага ўзроўню.

    У гэтым годзе магчымасць пабачыць гэтыя спектаклі атрымаюць і жыхары Віцебска. Яны змогуць наведаць пастаноўкі “Саюза Тэатр Немагчымы” “Другі пакой” (імпрэсія паводле Збігнева Герберта, на беларускай мове) і “Тапорлянд” (сцэнічны жарт паводле апавяданняў Раланда Тапора, сюіта без слоў), а таксама анімацыйныя фільмы вядомых студый “Се-ма-фор” і “Серафіньскі”.

  • З Днём Перамогі!

    Даўно адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. Дзесяцігоддзі міра ўзрадзілі разбураныя гарады і сёлы, пераўтварылі ў квітнеючыя палі і сады зраненую зямлю.

    Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў.

    Кожны год 9 мая мы аддаём даніну павагі тым, хто рызыкаваў сваім жыццём і хто аддаў яго за тое, каб мы цяпер жылі.

     

    Паважаныя ветэраны!

    Нізкі паклон Вам за мужнасць і стойкасць, за непахісную веру ў Перамогу!

    Здароўя Вам, бадзёрасці, шчасця!

  • Узысці на сваю галгофу : перачытваючы раман У. Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў гародні"

    2010-k1

     

    SSL28449

    Аддзел беларускай літаратуры наладзіў выставу з цыкла “Пад чароўным ветразем стагоддзяў”, прысвечаную лепшаму гістарычнаму раману У. С. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

    Падзеі рамана адбываюцца год на трыста раней, чым у “Каласах пад сярпом тваім” – у далёкім XVI стагоддзі. Галоўны герой рамана – не толькі плод аўтарскай выдумкі. У “Хроніцы Белай Русі” Мацея Стрыйкоўскага ёсць некалькі радкоў пра тое, што пры каралі Жыгімонце I і на Гродзеншчыне знайшоўся самазванец, які “собе пріпісаў і прівлашчаў” імя Хрыста. Гэтых скупых звестак аказалася дастаткова, каб абудзіць фантазію пісьменніка.

    “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” – гэта нешта своеасаблівае, нават для творчасці Караткевіча. Калі ў яго іншых празаічных творах чытач знаходзіў філасофска-эстэтычнае асэнсаванне ўзаемаадносін Асобы і грамадства ў пэўны гістарычны час, нейкі своеасаблівы літаратурны злепак з гістарычнай Матрыцы, то “Хрыстос…” вылучаецца паспяховай спробай мастацкага прачытання такога сусветна вядомага рэлігійна-духоўнага помніка, як Евангелле.

     

    ЛІТАРАТУРА

    1. Верабей, А. Абуджаная памяць / А. Верабей. – Мн., Мастацкая літаратура, 1997. – 256 с. 

    2. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч : жыццё і творчасць / А. Верабей. – Мн., Беларуская навука, 2005. – 271 с.

    3. Караткевіч, У. Збор твораў : у 8 т. / У. Караткевіч. – Мн. : Мастацкая літаратура, 1990. – Т. 6. Хрыстос прызямліўся ў Гародні : раман. – 494 с.

    4. Караткевіч, У. Хрыстос прызямліўся ў Гародні / У. Караткевіч. – Мн., Мастацкая літаратура, 1972. – 468 с.

    5. Караткевіч, У. Хрыстос прызямліўся ў Гародні / У. Караткевіч. – Мн., Мастацкая літаратура, 2007. – 589 с.

    6. Конан, І. Нацыянальная гуманістычная ідэя ў рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча / І. Конан // Роднае слова. – 2007. – № 3. – С. 6–7.

    7. Леонова, Е. “С тобой, как с деревом побег, срослась…» / Е. Леонова // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным аспекце : навуковы зборнік. – Мн. : Беларускі кнігазбор, 2000. – С. 168–183.

    8. Лявонава, Е. Алюзія на вобраз Хрыста ў рамане У. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і сусветная літаратурная традыцыя / Е. Лявонава // Беларуская мова і літаратура. – 2001. –№ 4. – С. 121–126.

    9. Лявонава, Е. Інтэрпрэтацыя біблійных вобразаў у літаратуры : Марыя Магдаліна ў рамане У. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” / Е. Лявонава // Роднае слова. – 2001. – № 11. – С. 9–15.

    10. Лявонава, Е. “Узысці на сваю Галгофу…” : інтэрпрэтацыя біблейскіх вобразаў і матываў у рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і сусветная літаратурная традыцыя / Е. Лявонава // Лявонава, Е. Агульнае і адметнае. – Мн., Мастацкая літаратура, 2003. – С. 90–126.

    11. Мальдзіс, А. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча : партрэт пісьменніка і чалавека / А. Мальдзіс. – Мн., Мастацкая літаратура. – 1990. – 230 с.

    12. Русецкі, А. Уладзімір Караткевіч : праз гісторыю ў сучаснасць / А. Русецкі. – Мн., Мастацкая літаратура, 2000. – 300 с.

    13. Салдаценка, Н. На шляху да вобраза : парцэляцыя як сінтаксічны сродак павышэння інфармацыйнасці тэксту (на матэрыяле рамана У. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”) / Н. Салдаценка // Роднае слова. – 1994. – № 7–8. – С. 49–52.

    14. Сцяпанава, А. Рысы постмадэрнізму ў творах Уладзіміра Караткевіча / А. Сцяпанава // Роднае слова. – 1998. – № 4. – С. 54–58.

    15. Чарнышова, Л. Адлюстраванне народных і хрысціянскіх уяўленняў пра змяю ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” / Л. Чарнышова // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. – 2007. – № 7. – С. 27–32.
     

  • Асветнікі зямлі Беларускай

    Свята беларускага пісьменства і друку бярэ свой пачатак з 1994 года, калі ў г. Полацку ладзілі мерапрыемсты па ўшанаванні памяці славутых беларускіх асветнікаў Е. Полацкай, С. Полацкага, К. Тураўскага, Ф. Скарыны, С. Буднага і іншых дзеячаў, якія заклалі падмурак для развіцця айчыннай асветы, культуры, кнігадрукавання.

  • Выстава "Коласаўскія адрасы Радзімы : памятныя мясціны, музеі, помнікі"

    Увазе наведвальнікаў сайта і карыстальнікаў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі прадстаўляе чарговую выставу з цыкла “Дум уладар – мудры, зямны, незабыўны”, прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры, славутага беларускага пісьменніка Якуба Коласа. Экспазіцыя будзе дзейнічаць з 2 мая па 2 чэрвеня пад назвай “Коласаўскія адрасы Радзімы : памятныя мясціны, музеі, помнікі”.

  • Выстава "Дайсці да Беларусі : аўтарскі канцэпт п’есы Я. Купалы “Раскіданае гняздо”

    Увазе наведвальнікаў сайта і карыстальнікаў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібляграфіі прадстаўляе чарговую выставу з цыкла “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…”, прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння волата беларускай літаратуры, народнага песняра Янкі Купалы. Экспазіцыя будзе дзейнічаць з 2 мая па 2 чэрвеня пад назвай “Дайсці да Беларусі : аўтарскі канцэпт п’есы Я. Купалы “Раскіданае гняздо”.

  • Международный день пожилых людей

    1 октября – Международный день пожилых людей.

  • Геральдычны вянок Віцебшчыны

    У аддзеле беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя кнігі “Геральдычны вянок Віцебшчыны”.

    Аўтарамі прэзентацыі з’яўляюцца дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Адамушка, галоўны спецыяліст Аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Марына Елінская, намеснік начальніка – начальнік аддзела па архівах і справаводству Віцебскага аблвыканкама Сяргей Рублеўскі.