eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-azbuka-3
  • anons-polpred-1
  • e-marefa
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Шлях да родных вербаў і бяроз

banner-Korotkevich-big

 

 Шлях да родных вербаў і бяроз


Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча

 

Уладзімір Караткевіч – адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Яго талент, глыбокая эрудыцыя, патрыятызм з'явіліся той асновай, на якой грунтуюцца творчыя здабыткі пісьменніка.

Пісьменнік нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў г. Орша ў сям'і служачага. У доме бацькоў мелася свая бібліятэка. Валодзя вельмі рана (у тры з паловай гады) навучыўся чытаць. У 1938 годзе ён пайшоў у школу. Паводле ўспамінаў родных, у шэсць гадоў ім былі напісаны першыя вершы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны трапіў у эвакуацыю ў Разанскую вобласць, потым на Урал.

Летам 1944 года Уладзімір Караткевіч разам з маці на некаторы час пераехаў да сваякоў у нядаўна вызвалены Кіеў. Менавіта тут ён зацікавіўся гісторыяй – гэтаму спрыялі велічныя помнікі старажытнага горада на Дняпры.

Восенню 1944 г. сям'я вярнулася ў Оршу. З канца 1946 г. Караткевічы пераехалі ва ўласны дом, куды пазней пісьменнік будзе прыязджаць, каб працаваць над сваімі новымі творамі.

У 1949 годзе Уладзімір Караткевіч скончыў сярэднюю школу і паступіў на рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі. За гады вучобы выявіў сябе адным з найбольш здольных студэнтаў. Працягваў пісаць вершы на беларускай і рускай мовах. У гэты ж час ён накіраваў шэраг сваіх ранніх твораў (казкі, вершы, апавяданні) для ацэнкі Якубу Коласу.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1954–1956 гг. пісьменнік працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў в. Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці.

У ліпені 1955 года ў часопісе «Полымя» быў апублікаваны верш Караткевіча «Машэка», прысвечаны герою беларускіх легенд. Паводле слоў самога творцы, гэтая падзея стала пераломнай, ён канчаткова пераключыў увагу на літаратурную творчасць.

У 1956 годзе Уладзімір Караткевіч вярнуўся на радзіму і да 1958 года працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 8 г. Орша. Акрамя напружанай настаўніцкай працы, ён спрабаваў заняцца і навукай – пачаў пісаць кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную асвятленню ў літаратуры падзей нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863–1864 гг., але так і не закончыў яе.

У красавіку 1957 года пісьменнік быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. А ў мai ён зaкoнчыў aўтaбiягpaфiчнyю aпoвecць пpa cвae cтyдэнцкiя гaды «У cнягax дpaмae вяcнa».

У 1958 г. выйшаў першы зборнік вершаў Уладзіміра Караткевіча «Матчына душа». У гэты ж час ён дапрацаваў аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», напісаў п'есу «Трошкі далей ад Месяца» (не друкавалася). Сур'ёзныя задумы маладога пісьменніка патрабавалі яшчэ большых ведаў, ды такіх, якія адпавядалі б духу часу.

У 1958–1962 гг. У. Караткевіч вучыўся ў Маскве спачатку на Вышэйшых літаратурных курсах, а з 1960 г. – на Вышэйшых сцэнарных курсах.

У гэты перыяд з друку выходзяць другі яго паэтычны зборнік «Вячэрнія ветразі» (1960) і зборнік прозы «Блакіт і золата дня» (1961), у які ўвайшлі апавяданні і гістарычныя аповесці «Сівая легенда», «Цыганскі кароль». Тады ж ім быў напісаны першы раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які апублікаваны ў часопісе «Полымя» ў 1962 г. пад назвай «Нельга забыць».

У гэты час Уладзімір Сямёнавіч захапіўся кінематографам, актыўна працаваў над сцэнарыямі мастацкіх і дакументальных кінастужак.

1960-я гады былі вельмі плённымі для творцы, яго талент раскрыўся з асаблівай сілай. З 1962 г. ён пастаянна жыў у Мінску. Пачаўся перыяд, калі малады пісьменнік змог цалкам засяродзіцца на творчай працы. У 1964 годзе ўпершыню была апублікавана аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха». У 1960-я гады Караткевічам створаны раманы «Каласы пад сярпом тваім» (1962–1964), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1965–1966), п'еса «Кастусь Каліноўскі» (1963), аповесць «Зброя» (1964), легенда «Ладдзя Роспачы» (1964). У 1969 г. выйшаў паэтычны зборнік «Мая Іліяда», у 1970 г. – зборнік прозы «Чазенія», куды ўвайшлі аднайменная аповесць, апавяданні, а таксама «Казкі янтарнай краіны», прысвечаныя Латвіі.

Безумоўна, цэнтральнае месца ў творчасці Уладзіміра Караткевіча займаюць «Каласы пад сярпом тваім» – фактычна першы беларускі гістарычны раман. Ён быў апублікаваны ў часопісе «Полымя» ў 1965 годзе. Тэмай паўстання 1863 г. Караткевіч займаўся на працягу ўсяго жыцця, прысвяціў ёй многія вершы, апавяданні, драматычныя і публіцыстычныя творы.

1970-я гады адзначаны новымі дасягненнямі ў творчасці пісьменніка. Прыкметнымі творамі сталі нарыс пра Беларусь, яе гісторыю, прыроду і культуру «Зямля пад белымі крыламі» (1971), аповесць «Лісце каштанаў» (1972). Выйшлі ў свет зборнік апавяданняў і аповесцей «Вока тайфуна» (1974), зборнік гістарычных твораў «З вякоў мінулых», а таксама фотаальбомы «Белавежская пушча» (1973), «Памяць зямлі беларускай» (1979), аўтарам тэксту якіх быў Уладзімір Караткевіч. Для юных чытачоў у 1975 г. выйшаў яго зборнік «Казкі».

Повязь розных часоў увасоблена ў вострасюжэтным дэтэктыўна-прыгодніцкім рамане «Чорны замак Альшанскі» (1979), у якім цесна перапляліся дэтэктыўная інтрыга, сацыяльна-псіхалагічныя і гістарычныя аспекты, каларытныя чалавечыя характары.

На працягу ўсёй літаратурнай дзейнасці Уладзімір Сямёнавіч займаўся дакументальнай публіцыстыкай. Ён прысвяціў творы такім выдатным асобам беларускай зямлі, як Францыск Скарына, Кастусь Каліноўскі, Янка Купала, Максім Багдановіч, а таксама знакамітым дзеячам сусветнай культуры Джорджу Байрану, Антону Чэхаву, Міхаілу Шолахаву.

Тэмай нарысаў, эсэ, артыкулаў Караткевіча былі многія мясціны Беларусі і іншых краін. Гэта старажытныя Віцебск, Тураў, Мсціслаў, Вільнюс, Кіеў, а таксама Латвія, беларускае Палессе.

Займаўся пісьменнік і перакладамі з іншых моў: латышскай, літоўскай, грузінскай, украінскай, рускай, польскай, славацкай, чэшскай, туркменскай, выступаў з крытычнымі артыкуламі па пытаннях мастацкага перакладу.

Ён праявіў сябе і на ніве асветніцтва. У другой палове 1970-х гадоў пачалася яго праца на Беларускім тэлебачанні, дзе ён вёў праграму «Спадчына», прысвечаную гісторыі і культуры беларускай зямлі і разлічаную на самае шырокае кола гледачоў.

Пачатак 1980-х гадоў стаў для Уладзіміра Караткевіча часам прызнання яго заслуг на дзяржаўным узроўні. У 1980 г. ён быў узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. У 1983 г. яму была прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа (за раман «Нельга забыць»).

У адной з вандровак хваробы пісьменніка абвастрыліся і 25 ліпеня 1984 года на 54-м годзе жыцця Уладзімір Сямёнавіч памёр. Пахаваны ён у Мінску на Усходніх могілках.

Ужо пасля смерці Уладзімір Караткевіч за раман «Чорны замак Альшанскі» быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа 1984 года.

У 1986 годзе выйшаў паэтычны зборнік пісьменніка са знамянальнай назвай «Быў. Ёсць. Буду». У 1987–1991 гг. ажыццёўлена выданне збору твораў Уладзіміра Караткевіча ў 8 тамах. У 2012 годзе пачалося выданне поўнага збору твораў класіка беларускай літаратуры ў 25 тамах.

Творы Уладзіміра Сямёнавіча перакладзены больш чым на дваццаць моў народаў свету, у тым ліку на англійскую, французскую, нямецкую, іспанскую, рускую, польскую, украінскую і іншыя.

 


01

Караткевіч, У. С. Выбраныя творы / У. С. Караткевіч. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. – 672 с. – (Беларускi кнiгазбор)


Аднатомнік класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча склалі паэтычныя творы, апавяданні, аповесці, нарысы, эсэ і лісты да вядомых пісьменнікаў, сяброў.


02

О радзіма, мой светач цудоўны... : літаратурна-мастацкі зборнік / Аддз. культуры Арш. гарвыканкама. – Мінск : Беларускі кнiгазбор, 2005. – 88 с.


Зборнік, прысвечаны да 75-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, склалі вершы паэта, а таксама малюнкі мастака-графіка У. Лукшы.


03

Верабей, А. Л. Уладзімір Караткевіч : жыццё i творчасць / А. Л. Верабей. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 271 с.


У кнізе асэнсоўваецца постаць Уладзіміра Караткевіча. Выкарыстоўваецца даволі багатая колькасць архіўных матэрыялаў, а таксама эпісталярная спадчына пісьменніка і ўспаміны пра яго. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў.


04

Русецкі, А. У. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць / А. У. Русецкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 300 с.


Дадзенае выданне з'яўляецца адным з першых літаратурна-крытычных даследаванняў творчасці Уладзіміра Караткевіча.


05

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы : зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў / уклад.: А. Верабей, М. Мінзер, С. Панізнік. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 364 с.


Адметнасць і непаўторнасць гэтай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаецца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер.


06

Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. Г. В. Шаблінскай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 518 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).


У кнізе сабраны матэрыялы, якія ствараюць жывы вобраз выдатнага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча. Праз успаміны сяброў, сваякоў, літаратараў, гісторыкаў, артыстаў, жывапісцаў, рэжысёраў, кампазітараў паўстае постаць Мастака ва ўсёй яе філасофскай велічыні і чалавечай прыгажосці.


ЛІТАРАТУРА

1. Верабей, А. Л. Абуджаная памяць : нарыс жыцця i творчасцi Уладзiмiра Караткевiча / А. Л. Верабей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 256 с.

2. Верабей, А. Л. Уладзімір Караткевіч : жыццё i творчасць / А. Л. Верабей. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 271 с.

3. Дашкевіч, В. Наш Караткевіч / В. Дашкевіч // Витебский проспект. – 2012. – 29 нояб. – С. 5.

4. Караткевіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – Т. 3 : Івашын–Кучар. – С. 159–169.

5. Караткевіч, У. С. Выбраныя творы / У. С. Караткевіч. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. – 672 с. – (Беларускi кнiгазбор)

6. Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; уклад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 424–430.

7. Лютынскі, В. Аршанскія адрасы Уладзіміра Караткевіча / В. Лютынскі // Звязда. – 2016. – 20 верас. – С. 13.

8. Мальдзіс, А. І. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча : партрэт пісьменніка і чалавека / А. І. Мальдзіс. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. – 230 с.

9. Мяснікоў, А. Уладзімір Караткевіч (1930–1984) // Сто асоб беларускай гісторыі : гіст. партрэты / А. Мяснікоў. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – С. 313–316.

10. Радомская, Л. Д. Уладзімір Караткевіч і Орша / Л. Д. Радомская. – Орша, 1998. – 48 с.

11. Русецкі, А. У. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць / А. У. Русецкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 300 с.

12. Турок, Н. Зорка імя славутага пісьменніка / Н. Турок // Аршанская газета. – 2015. – 28 ліст. – С. 3.

13. Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! : успаміны, інтэрв'ю, эсэ / уклад. Г. В. Шаблінскай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 518 с.

14. Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы : зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў / [уклад.: А. Верабей, М. Мінзер, С. Панізнік]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 364 с.

15. Чаропка, В. Бласлаўленне класіка або аванс на будучыню / В. Чаропка // Маладосць. – 2016. – № 12.– С. 128–134.

16. Шабека, А. Аднакласнік, настаўнік, сябар... / А. Шабека // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 13 верас. – С. 12.

17. Штэйнер, І. Ф. Свет шчодры. Свет мяне паўторыць... : паэзія У. Караткевіча і класічныя традыцыі / І. Ф. Штэйнер. – Мінск : Кнігазбор, 2008. – 120 с.

18. Яршоў, І. Зямля Караткевіча / І. Яршоў, В. Сіднякова. – Орша : Аршанская друкарня, 1997. – 238 с. : іл.