X навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці
- Details
- Створана 30.05.2024 11:16
21–22 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбудзецца X навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 1050-годдзю г. Віцебска і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арганізатары канферэнцыі – Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі гісторыкаў, супрацоўнікаў устаноў культуры і адукацыі, архівістаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.