
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 24.05.2023 08:10
У гэтым годзе споўнілася 150 гадоў з дня нараджэння вялікага рускага кампазітара, піяніста і дырыжора Сяргея Рахманінава.
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова, якая прайшла 22 мая, была прысвечана асобным этапам у жыцці і творчасці Сяргея Васільевіча. Малавядомыя факты і дэталі, заснаваныя на дакументальных крыніцах, дазволілі слухачам дакрануцца да разгадкі рахманінаўскай творчасці.
У час мерапрыемства Аляксандр Віктаравіч выканаў прэлюдыі кампазітара, прагучалі запісы рамансаў і ўрыўкі з сімфоній і канцэртаў.