eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-otzvuki-detstva
  • anons-Krizhiovy-shlyah
  • 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05
  • 06
  • 08
  • 09
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Вечар-успамін да 80-годдзя з дня нараджэння Анатоля Канапелькі «Чалавек нараджаецца Зоркаю...»

16 лістапада ў бібліятэцы ў рамках праекта «Чалавек Слова» адбыўся вечар-успамін да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, перакладчыка, педагога Анатоля Канапелькі «Чалавек нараджаецца Зоркаю...».

У нашу бібліятэку Анатоль Мікалаевіч прыходзіў кожны дзень, заходзіў, прабягаючы міма, проста павітацца, праводзіў заняткі па беларускай літаратуры са студэнтамі, тут праходзілі юбілейныя вечарыны паэта. У дзень нараджэння Анатоля Канапелькі сабраліся разам пісьменнікі, краязнаўцы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, бібліятэкары, студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава, каб яшчэ раз узгадаць Анатоля Мікалаевіча.

Сваімі ўспамінамі пра Анатоля Канапельку падзяліліся пісьменнік Франц Сіўко, выкладчык, рэжысёр Ігар Баярынцаў, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Таццяна Катовіч, Ганаровы старшыня Віцебскага абласнога аддзялення «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны»Іосіф Навумчык, краязнаўца Аркадзь Падліпскі. Сваё прывітанне ўдзельнікам мерапрыемства перадаў паэт, перакладчык Уладзімір Папковіч. На вечары прагучаў яго верш-прысвячэнне Анатолю Канапельку. Быў прадэманстраваны відэазапіс, на кадрах якога Анатоль Канапелька цёпла адзываецца пра свайго сябра і чытае верш, прысвечаны Уладзіміру Папковічу. Доўгія гады сяброўства звязвалі Анатоля Канапельку і Давіда Сімановіча, на вечарыне таксама прагучаў верш у выкананні Давіда Рыгоравіча.

Загадчык літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Алесь Замкоўскі расказаў пра сяброўства Анатоля Мікалаевічаз акцёрамі тэатра і прачытаў верш Яна Баршчэўскага ў перакладзе Анатоля Канапелькі. Быў паказаны ўрывак відэафільма з успамінамі Анатоля Канапелькі пра народную артыстку Беларусі Зінаіду Канапельку.

Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Алена Бондарава расказала пра фонд Анатоля Канапелькі, які захоўваецца ў архіве.

Многія з выступоўцаў выказалі пажаданне, каб імя Анатоля Канапелькі было ўвекавечанаў Віцебскім дзяржаўным універсітэце памятнай дошкай. Падзяку ўсім тым, хто захоўвае памяць пра Анатоля Мікалаевіча, выказала ўдава паэта Святлана Іванаўна.

 

  • Удзельнікі вечарыны
    big image
    Удзельнікі вечарыны
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Франц Сіўко
    big image
    Франц Сіўко
  • Ігар Баярынцаў
    big image
    Ігар Баярынцаў
  • Таццяна Катовіч
    big image
    Таццяна Катовіч
  • Алесь Замкоўскі
    big image
    Алесь Замкоўскі
  • Алена Бондарава
    big image
    Алена Бондарава
  • Іосіф Навумчык
    big image
    Іосіф Навумчык
  • Аркадзь Падліпскі
    big image
    Аркадзь Падліпскі
  • Святлана Канапелька
    big image
    Святлана Канапелька