eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-otzvuki-detstva
  • anons-Vitebsk-history-52
  • anons-Vitebsk-history-53
  • anons-Krizhiovy-shlyah
  • 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05
  • 06
  • 08
  • 09
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Вачыма сяброў

2010-k1

 

P1070396Успаміны пра У. С. Караткевіча – гэта як тое жывое людское рэха, што адбіваецца не ад глухой халоднай сцяны, а ідзе ад жывой душы і трапяткога сэрца.

Успаміны аб асаблівых сустрэчах, размовах з ім высвечваюць невядомыя старонкі яго жыцця, творчыя памкненні, надаюць асобе Караткевіча іншы ракурс. Кожны, хто быў з ім, бачыў яго, адчуваў, што жыццё пісьменніка і яго творчасць – непадзельнае цэлае. Тое, што ён прапаведаваў у сваёй творчасці, тое ён спавядаў і ў сваім жыцці. Уладзімір Сямёнавіч умеў і любіў сябраваць. Ён высякаў іскры са свайго сэрца і запальваў іншых. Прыцягальная сіла яго жыццёвай энергіі зараджала навакольных аптымізмам. Незвычайная эрудзіраванасць і прыродная шляхетнасць заўсёды рабілі яго цэнтрам увагі любой кампаніі. Нягледзячы на абставіны, Караткевіч імкнуўся дапамагчы блізкім і знаёмым. У любы момант, на другім баку Зямлі… Яго душа была адкрыта для ўсіх.

Чарговая выстава пад назвай “Вачыма сяброў” з цыкла “Пад чароўным ветразем стагоддзяў”, прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння У.С. Караткевіча, складзена з успамінаў усіх тых, хто добра ведаў пісьменніка, вучыўся ў Кіеўскім універсітэце побач з ім, знаходзіўся пад уплывам яго асобы. Запісы Наталлі Сямёнаўны Кучкоўскай, роднай сястры Караткевіча, уводзяць чытачоў у пару дзяцінства славутага брата, яго юнацкага сталення. Матэрыялы экспазіцыі дапамогуць па-іншаму ўбачыць Караткевіча як Чалавека, даведацца пра малавядомае ў яго лёсе і жыцці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барадулін, Р. І коскі з месца не зрушу… / Рыгор Барадулін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. - № 11. – С. 8-10.

2. Васілевіч, А. Позні званок / Алена Васілевіч; фота Вячаслава Дубінкі // Беларусь. – 1988. - № 5. – С. 16-17.

3. Верабей, А. Зачараваны мастацтвам і любоўю / Анатоль Верабей // Маладосць. – 2007. - № 9. – С. 128-129.

4. Герасимова, В. Дядя Володя / Валерия Герасимова // Беларускі час. – 2005. – 9-16 декабря. – С. 17.

5. Годна, з любасцю // Ліс, А. Цяжкая дарога свабоды : артыкулы, эцюды, партрэты / Арсень Ліс. – Мн. : Маст. літ., 1994. – 420 с. : іл.

6. Драчоў, П. Апошняя вандроўка Уладзіміра Караткевіча / Пётр Драчоў; запісаў Барыс Крэпак // Культура. – 1995. – 15-21 лістапада. – С. 4-5.

7. Ждановіч, В. Белы човен / Валянцін Ждановіч // Маладосць. – 1990. - № 11. – С. 52-77.

8. Казак, Н. “Для мяне ён проста Валодзя…” / Нэлі Казак // Голас Радзімы. – 2000. – 5 студзеня. – С. 5.

9. Крыгман, Л. На пачатку пачаткаў / Леанід Крыгман; гутарыў Навум Цыпіс // Культура. – 2003. – 4-10 студзеня. – С. 6.

10. Кучкоўская, Н. “Для мяне ён проста Валодзя…” / Наталля Кучкоўская; запісала Наталля Баравуля // Пачатковая школа. – 2000. - № 11. – С. 35-36.

11. Мальдис, А. Житие и вознесение Владимира Короткевича : из воспоминаний / Адам Мальдис; пер. с бел. Олега Ждана // Всемирная литература. – 2005. - № 5. – С. 185-201.

12. Марачкін, А. “Не загіне ні слова, ні справа…” / Аляксей Марачкін // Вобраз-89 : літаратурна-крытычныя артыкулы / склад. С. Лаўшук; рэдкал.: Н. Пашкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Маст. літ., 1989. – С. 254-264.

13. Міхасёнак, В. Сустрэчы з Караткевічам / Вячаслаў Міхасёнак // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 17 студзеня. – С. 15.

14. Мой Караткевіч // Бутэвіч, А.І Пад небам беларускага слова : пра пісьменнікаў, літаратуру і не толькі / Анатоль Бутэвіч. – Мінск : Беларус. навука, 2007. – С. 49-54.

15. Сінькевіч, В. “Я быў з Караткевічам у апошнія імгненні яго жыцця” / Васіль Сінькевіч // Голас Радзімы. – 2000. – 5 красавіка. – С. 4-5.

16. Сняжко, М. “Подых юні ўходзячай маёй…” / Муза Сняжко; гутарыла Галіна Шаблінская // Голас Радзімы. – 1999. – 11 лютага. – С. 6. – Заканчэнне. Пачатак №№ 48-52, 1998 г.;  №№ 1-5, 1999 г.

17. Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце : навук. збор. / рэдкал. : А. Мальдзіс (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн. : Беларускі кнігазбор, 2000. – 272 с. – (Беларусіка=Albaruthenica; Кн. 16).

18. Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! : успаміны, інтэрв’ю, эсэ / уклад. Г. Шаблінскай. – Мн. : Маст. літ., 2005. – 518 с. : іл. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

19. Цвяткоў, Ю. Пякучае сонца легенды : кіно Уладзіміра Караткевіча – III / Юрый Цвяткоў // Культура. – 2008. – 3-9 мая. – С. 15.

20. Цвяткоў, Ю. Рамантык, які не паступіўся і коскай : кіно Уладзіміра Караткевіча / Юрый Цвяткоў // Культура. – 2008. – 19-25 красавіка. – С. 15.

21. Цвяткоў, Ю. Чырвоны агат вандровак : кіно Уладзіміра Караткевіча – II / Юрый Цвяткоў // Культура. – 2008. – 26 красавіка-2 мая. – С. 23.

22. Цыпіс, Н. Па той бок часу / Навум Цыпіс; пер. з рус. М. Міхайлава // Полымя. – 2006. - № 11. – С. 196-203.