
Семінар «Публічныя бібліятэкі ў культурнай прасторы Віцебскай вобласці»
- Details
- Створана 17.03.2011 12:44
17 сакавіка адбыўся абласны семінар для дырэктароў гарадскіх і раённых сетак публічных бібліятэк "Публічныя бібліятэкі ў культурнай прасторы Віцебскай вобласці".
У рабоце семінара прынялі ўдзел загадчык сектарам маніторынга і каардынацыі дзейнасці бібліятэк Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В. Рынкевіч, дырэктар ДУ "Віцебскія абласныя курсы павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры" Н. Сулецкая, супрацоўнікі ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна".
У ходзе работы семінара абмяркоўваліся актуальныя праблемы развіцця бібліятэчнай справы ў Віцебскай вобласці і былі падведзены вынікі работы публічных бібліятэк у 2010 годзе.
В. Рынкевіч расказала пра ролю бібліятэкі як метадычнага цэнтра ў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2011–2015 гг. і прыняла ўдзел у абмеркаванні шэрагу пытанняў круглага стала, прысвечаных развіццю бібліятэк у эпоху лічбавых тэхналогій.
Спецыялістамі абласной бібліятэкі былі прадстаўлены вопыт работы ў карпаратыўным ўзаемадзеянні бібліятэк Рэспублікі Беларусь па стварэнні і выкарыстанні электронных рэсурсаў, а таксама вынікі аналізу афіцыйных сайтаў сетак публічных бібліятэк Віцебскай вобласці, раскрыты пытанні захаванасці, даступнасці і выкарыстання краязнаўчых інфармацыйных рэсурсаў.
У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса "Алеся" Т. Бунто і прадстаўніком Беларускага фонду Міру З. Крот.
Работа семінара завяршылася наведваннем навуковай бібліятэкі УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава".