
Міжведамасны семінар “Электронныя дакументы ў публічных бібліятэках: камплектаванне, захаванасць, даступнасць”
- Details
- Створана 24.11.2011 13:33
23–24 лістапада на базе Віцебскай абласной бібліятэкі прайшоў міжведамасны семінар "Электронныя дакументы ў публічных бібліятэках: камплектаванне, захаванасць, даступнасць" для загадчыкаў аддзелаў камплектавання і апрацоўкі цэнтральных раённых і гарадскіх бібліятэк, спецыялістаў бібліятэк ВНУ г. Віцебска.
У семінары прынялі ўдзел намеснік дырэктара РВУ "Літаратура і мастацтва" А. Г. Корбут, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Г. У. Мартынава, загадчык Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі Л. У. Крычаўцова, загадчык сектара камплектавання і ўліку электронных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В. П. Лапо, спецыялісты і кіраўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі.
Дзякуем удзельнікам і гасцям семінара за актыўнасць пры яго правядзенні.