
Абласны семінар “Інфармацыйныя і камунікатыўныя тэхналогіі ў бібліятэчным абслугоўванні: вопыт, праблемы, перспектывы”
- Details
- Створана 12.11.2012 13:36
8–9 лістапада на базе Лепельскай раённай бібліятэкі адбыўся двухдзённы семінар для загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання і нфармацыі цэнтральных гарадскіх і раённых бібліятэк Віцебскай вобласці "Інфармацыйныя і камунікатыўныя тэхналогіі ў бібліятэчным абслугоўванні: вопыт, праблемы, перспектывы".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама М. М. Нікіцін, начальнік аддзела культуры Лепельскага райвыканкама Т. М. Бароха, дырэктар ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна" А. І. Сёмкін, загадчыкі аддзелаў абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных гарадскіх і раённых бібліятэк Віцебскай вобласці, супрацоўнікі ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна". У рамках семінара адбыўся прафесійны візіт у бібліятэкі-музеі Лепельскай сеткі публічных бібліятэк (Баброўскую сельскую бібліятэку-музей Я. Мароза, Каменскую сельскую бібліятэку-музей Т. Кляшторнага, Чарэйшчынскую сельскую бібліятэку-музей вёскі).