eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-otzvuki-detstva
  • anons-Krizhiovy-shlyah
  • 01
  • 02
  • 03
  • 04
  • 05
  • 06
  • 08
  • 09
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

kupala-m 

 

НА ВАСТРЫІ ПАЛІТЫКІ І ДЫПЛАМАТЫІ

ПУБЛІЦЫСТЫКА Я. КУПАЛЫ

Пачатак літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасці Янкі Купалы звязаны непасрэдна з працай у газеце «Наша ніва». Купала з'яўляўся яе рэдактарам і меў магчымасць выступаць з нататкамі і артыкуламі па розных надзённых пытаннях. Доўгі час публіцыстычная спадчына паэта заставалася параскіданай у перыядычных выданнях. Толькі нязначная частка яе была ўключана ў асобныя выданні яго твораў. Між тым, большасць публіцыстычных твораў Янкі Купалы ўзнімаецца да ўзроўню сапраўды мастацкіх здабыткаў, бо ў артыкуле ці нарысе, звычайным допісе ў газету ці фельетоне, звароце да народа ці адкрытым лісце ў рэдакцыю ёсць думка аўтара, выкліканая пэўнай з'явай грамадскага жыцця, ёсць выразна выяўленыя адносіны да гэтай з'явы.

Своеасаблівыя ў плане ідэйнай накіраванасці, купалаўскія артыкулы сталі асабняком у яго творчай спадчыне. Іх можна лічыць дакументамі, якія дапамагаюць цэласна ўявіць поўныя драматызму і выпрабаванняў жыццё і творчую дзейнасць вялікага нацыянальнага паэта.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Гілевіч, Н. Гэта было яго несціханым і нясцерпным болем / Н. Гілевіч // Народная воля. — 1998. — 11 сак. — С. 1—2.

2. Дарашчонак, П. Пытанні будаўніцтва нацыянальнай дзяржаўнасці ў купалаўскай публіцыстыцы 1919—1920 гг. / П. Дарашчонак // Беларускi гiстарычны часопiс. — 2007. — № 6. — С. 3—8.

3. Ермалёнак, В. Публіцыстыка Янкі Купалы на ўроках гісторыі ў сярэдняй школе / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. — 2008. — № 27 (ліп.). — С. 5.

4. Круталевіч, В. Публіцыстычныя артыкулы Янкі Купалы 1919—1920 гг. / В. Круталевіч // Спадчына. — 1989. — № 2. — С. 19—21.

5. Купала, Я. Вера і нацыянальнасць / Я. Купала // Роднае слова. — 2000. — № 9. — С. 98.

6. Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Я. Купала. — Мн. : Маст. літ., 2002. — Т. 8 : Артыкулы, нататкі, выступленні, калектыўныя творы. — 462 с.

7. Купала, Я. Публіцыстыка / Я. Купала ; рэдкал.: А. Лойка [і інш.]. — Мн. : Маст. літ., 1972. — 287 с.

8. Ліякумовіч, Ц. Заклік да змагання, заклік да перамогі / Ц. Ліякумовіч // Беларуская літаратура / гал. рэд. М. М. Грынчык. — Мн. : Універсітэцкае, 1985. — Вып. 13. — С. 3—12.

9. Смолкін, М. Публіцыстыка Янкі Купалы / М. Смолкін // Полымя. — 1956. — № 6. — С. 138—146.

10. Трус, М. На вастрыі палітыкі і дыпламатыі : апошнія дні ў Славакіі : забытае інтэрв'ю Янкі Купалы, 1935 г. / М. Трус // Роднае слова. — 2008. — № 6. — С. 20—25.

11. Трусаў, А. Незалежная беларуская дзяржава вачыма Янкі Купалы / А. Трусаў // Наша слова. — 2004. — 28 ліп. — С. 3.

12. Філімонава, Н. В. Фразеалагічныя адзінкі як сродкі публіцыстычнага тэксту / Н. В. Філімонава // Веснiк Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. — 2007. — № 1. — С. 92—97.

13. Янка Купала. «Мне сняцца сны аб Беларусі...» : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Г. Шаблінскай. — Мн. : Маст. літ., 2012. — 700, [1] с., [24] л. каляр. іл. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

 

КНІГІ

 


01

Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Я. Купала. — Мн. : Маст. літ., 2002. — Т. 8 : Артыкулы, нататкі, выступленні, калектыўныя творы. — 462 с.

 

У восьмы том Збору твораў увайшлі публіцыстычныя творы Янкі Купалы.


02

Купала, Я. Публіцыстыка / Я. Купала ; рэдкал. : А. Лойка [і інш.]. — Мн. : Маст. літ., 1972. — 287 с.


У кнізе змешчаны артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, прамовы, інтэрв'ю, успаміны і іншыя публіцыстычныя творы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

 


 

03

Янка Купала. «Мне сняцца сны аб Беларусі...» : успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы / уклад. Г. Шаблінскай. — Мн. : Мастацкая літаратура, 2012 — 700, [1] с., [24] л. каляр. іл. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).


У кнізе сабраны матэрыялы, якія раскрываюць перыпетыі жыццёвага і творчага лёсу песняра-прарока, заснавальніка новай беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У выданне таксама ўключаны некаторыя афіцыйныя дакументы, лісты, артыкулы, якія тлумачаць асаблівасці гістарычнай эпохі, у якой выпала жыць паэту.