eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-3D
  • anons-floristika
  • anons-Kirpichenok
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Электронны каталог

З 1995 года бібліятэка працуе з праграмай АLIS, якая дазваляе аўтаматызаваць асноўныя бібліятэчныя працэсы. Вынікам працы з'яўляецца электронны каталог (ЭК) – бібліятэчны даведачна-пошукавы апарат, які аб'ядноўвае і сістэматызуе рэсурсы бібліятэкі.

ЭК даступны ў рэжыме on-line ў сетцы інтэрнэт з галоўнай старонкі сайта і ў лакальнай бібліятэчнай сетцы ў зале каталогаў абласной бібліятэкі.Элементы пошуку ў ЭК: загаловак, аўтар, персаналіі, словаформы, ключавыя словы, індэкс ББК, год выдання і інш.

На гэты момант электронны каталог бібліятэкі ўключае ў сябе інфармацыю наступных баз даных.

 

База даных «Кнігі» 

Універсальная па змесце. Уключае бібліяграфічныя апісанні рэтраспектыўных і новых паступленняў кніг, брашур, дакументаў на электронных носьбітах, карт, альбомаў, ДАСТаў.

Пачатак стварэння БД – 1995 год.

 

База даных «Аўтарэфераты»

Універсальная па змесце. Уключае бібліяграфічныя апісанні аўтарэфератаў кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, выдадзеных у Беларусі і тых, што паступаюць ў фонд бібліятэкі, пачынаючы з 2000 года.

Пачатак стварэння БД – 2006 год.

 

База даных «Краязнаўства»

Універсальная па змесце. З'яўляецца найбольш поўнай крыніцай звестак па любым пытанні вывучэння краю. Уключае бібліяграфічныя апісанні кніг, брашур, выяўленчых выданняў, картаграфічных выданняў, артыкулаў з кніг, зборнікаў, перыядычных выданняў.

Пачатак стварэння БД – 1997 год.

 

База даных «Нямецкая літаратура»

Уключае бібліяграфічныя апісанні кніг, брашур, выяўленчых выданняў, картаграфічных выданняў, аўдыёкасет, відэакасет, кампакт-дыскаў, якія па змесце маюць дачыненне да Германіі.

Пачатак стварэння БД – 1998 год.

 

База даных «Каталог часопісаў» 

Уключае бібліяграфічныя апісанні часопісаў, якія атрымлівае бібліятэка.

Пачатак стварэння БД – 2008 год.

 

База даных «Мастацтва» 

Змяшчае асноўныя і аналітычныя бібліяграфічныя апісанні нотных выданняў, музычных твораў з нотных выданняў і перыядычнага друку з 2000 года; раскрывае фонд аўдыёвізуальных матэрыялаў, уключае бібліяграфічныя апісанні грампласцінак, кампакт-дыскаў з 2001 года; ўключае бібліяграфічныя апісанні выяўленчых дакументаў: асобных рэпрадукцый, рэпрадукцый з перыядычных выданняў, фотаматэрыялаў з 2002 года.

Пачатак стварэння БД – 2000 год.

 

База даных «Артыкулы» 

Уключае бібліяграфічныя апісанні артыкулаў з перыядычных выданняў, якія атрымлівае бібліятэка, пачынаючы з 1997 года па ўсіх галінах ведаў.

  

База даных «Электронныя дакументы» 

Уключае бібліяграфічныя апісанні электронных дакументаў універсальнай тэматыкі на CD-ROM, DVD-ROM.

Пачатак стварэння БД – 2014.