Тэматычны вечар «Беларусь адзіная»
- Details
- Створана 18.09.2024 13:13
Тэматычны вечар «Беларусь адзіная», прысвечаны 85-годдзю ўз'яднання беларускага народа, адбыўся ў бібліятэцы 16 верасня.
Арганізатарамі вечара сталі Віцебская абласная бібліятэка і Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. У вечары прынялі ўдзел прадстаўнікі абласных арганізацый Беларускага прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу і Беларускага прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных і іншых устаноў, моладзь.
Намеснік дарэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч расказала пра гістарычную сітуацыю, што склалася ў 1920–1930-я гады, якая папярэднічала вызваленню Заходняй Беларусі і ўз'яднанню беларускага народа. Падзеі 17 верасня 1939 года, адлюстраваныя на кадрах кінахронікі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, былі прадэманстраваны ўдзельнікам вечара. На кніжнай выставе, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі, былі прадстаўлены выданні, прысвечаныя Дню народнага адзінства, гісторыі беларускай дзяржаўнасці.