II Рэспубліканскі конкурс «Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі»
- Details
- Створана 24.06.2024 10:03
21 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў II Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі».
Конкурс праводзіўся з 1 верасня 2023 г. па 2 мая 2024 г. Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі сумесна з Міністэрствам культуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» і «Беларуская бібліятэчная асацыяцыя» сярод дзяржаўных публічных бібліятэк, у якіх створаны і функцыянуюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі.
У намінацыі «Лепшы ПЦПІ абласной бібліятэкі» II месца было прысуджана ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна».
Лаўрэату ўручылі дыплом, а таксама прызы ад НЦПІ.