Круглы стол па патрыятычным выхаванні: супрацоўніцтва бібліятэк Віцебска і Смаленска
- Details
- Створана 30.05.2024 08:23
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна сумесна са Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкай імя А. Т. Твардоўскага правялі 29 мая круглы стол «Патрыятычнае выхаванне новых пакаленняў грамадзян як стратэгічны прыярытэт бібліятэчнай дзейнасці».
Акрамя арганізатараў у праграме сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Смаленскай абласной бібліятэкі для дзяцей і моладзі імя І. С. Сакалова-Мікітова і Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Бібліятэкары Віцебска і Смаленска падзяліліся найбольш значнымі і паспяховымі праектамі патрыятычнай накіраванасці, якія рэалізуюцца ў розных фарматах – выставы, электронныя рэсурсы, інтэрактыўныя моладзевыя і клубныя праекты, іншыя.
Пра сваю дзейнасць у фарміраванні патрыятычнай сістэмы каштоўнасцей моладзі расказалі старшыні праўленняў Віцебскага аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» і Смаленскага аддзялення МАФ «Расійскі фонд міру».
Па выніках круглага стала падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве і рэалізацыі сумесных праектаў патрыятычнай накіраванасці паміж абласнымі бібліятэкамі Віцебска і Смаленска. Таццяна Адамян і Вольга Мальцава анансавалі, што на працягу 2 гадоў будуць праведзеныя мерапрыемствы ў фарматах анлайн і афлайн, першы з якіх адбудзецца ўжо ў верасні.