Прававая лекцыя «Пад аховай закона»
- Details
- Створана 15.05.2024 12:54
Прававая лекцыя «Пад аховай закона» прайшла ў бібліятэцы 7 мая. На ёй прысутнічалі загадчык натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раёна горада Віцебска № 1 Інэса Гарнак, начальнік аддзялення № 202 «Белаграпрамбанк» Наталля Бышнёва і спецыяліст РЦПІ па Віцебскай вобласці Надзея Кавалёва.
Інэса Гарнак расказала аб асноўных нормах заканадаўства, якое рэгулюе парадак афармлення спадчынных правоў па завяшчанні і па законе. Наталля Бышнёва падрабязна растлумачыла змены ў заканадаўстве па сацыяльным абслугоўванні і сацыяльных выплатах, якія ўступяць у сілу з 1 ліпеня 2024 года. Надзея Кавалёва расказала аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах НЦПІ, якія даюць магчымасць арыентавацца ў разнастайнасці прававых нормаў і іх прымяненні ў практычным жыцці.
Спецыялісты таксама адказалі на шматлікія пытанні прысутных.