Гадзіна духоўнай культуры «Святыя заступніцы Белай Русі»
- Details
- Створана 25.04.2024 12:59
Гадзіна духоўнай культуры «Святыя заступніцы Белай Русі» для навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа прайшла ў бібліятэцы 24 красавіка ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай».
Навучэнцы пазнаёміліся з жыццём святых заступніц Белай Русі – жанчын, чые імёны сталі сімваламі святасці: прападобнай Еўфрасінні Полацкай, святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, блажэннай Валянціны Мінскай, прападобнай Манефы Гомельскай.
Многія факты аб жыцці святых прымусілі слухачоў прасякнуцца веліччу і трагізмам лёсаў святых угодніц, якія жылі ў розныя гістарычныя эпохі гісторыі нашай Айчыны.
На заканчэнне мерапрыемства навучэнцы змаглі праверыць і замацаваць атрыманыя веды, выконваючы тэматычнае інтэрактыўнае заданне аб святых заступніцах.