Творчы вечар «Поэзии таинственная сила»
- Details
- Створана 22.03.2024 09:49
У Сусветны дзень паэзіі 21 сакавіка ў абласной бібліятэцы адбылася творчая вечарына «Поэзии таинственная сила».
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка расказала пра творчыя поспехі пісьменнікаў Віцебшчыны і новыя кнігі, якія выйшлі нядаўна ў свет.
Другая частка ўрачыстай вечарыны стала ўшанаваннем Аляксандра Раткевіча – паэта, перакладчыка, педагога, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніка народнага літаратурнага аб'яднання «Полоцкая ветвь». Тамара Краснова-Гусачэнка ўручыла Аляксандру Раткевічу Грамату Саюза пісьменнікаў Беларусі за плённую літаратурную працу і ўдзел у грамадскім жыцці.
Павіншаваць свайго калегу з 70-годдзем прыехалі ўдзельнікі літаратурнага аб'яднання «Полоцкая ветвь» Тамара Кавалёва, Наталля Літвінава, Таццяна Машарская, Лідзія Піскун, Мікалай Хахлоў.
Свае вершаваныя радкі і добрыя словы прысвяцілі Аляксандру Міхайлавічу Аляксандр Багданенкаў, Васіль Калтуноў, Мікалай Намеснікаў, а Сяргей Красоў прачытаў байкі ўласнага сачынення.
Яскравае выступленне навапалачанкі Іны Саламахі стала цудоўным падарункам юбіляру.
Аляксандр Раткевіч чытаў свае вершы, знаёміў прысутных з «версікалораднай паэзіяй» і літаратурным напрамкам «катарсізм». У падарунак бібліятэцы паэт перадаў свае кнігі, а таксама літаратурныя альманахі розных гадоў.