Рарытэт кранаць дазваляецца!
- Details
- Створана 09.02.2024 07:26
Выставачны праект «Рарытэт кранаць дазваляецца!» – унікальная магчымасць для чытачоў патрымаць у руках і пагартаць рэдкія і каштоўныя выданні з фондаў Віцебскай абласной бібліятэкі.
У лютым у выставачнай зале «ExLibris» працуе выстава «Мастак крылатага слова» да 225-годдзя з дня нараджэння Івана Крылова.
У экспазіцыі прадстаўленыя рарытэтныя выданні твораў паэта розных гадоў. Жамчужына выставы – раскошны мініяцюрны факсімільны зборнік баек Івана Андрэевіча, выпушчаны ў 1835 годзе. Факсіміле амаль цалкам паўтарае арыгінал: стылізаваная пад скуру каленкоравая вокладка з цісненнем, мармураваныя форзацы, патройны залаты абрэз, шчыльная папера вышэйшага гатунку.
Запрашаем дакрануцца да гісторыі і адкрыць для сябе новыя грані сусветнай літаратурнай спадчыны!
Праект «Рарытэт кранаць дазваляецца!» працуе да 22 лютага 2024 года.
Панядзелак – пятніца: 10:00–17:00.
Субота – нядзеля: выхадны.
Тэл.: + 375 212 67 00 28