Да 80-годдзя заснавання Віцебскай вобласці

Віцебскай вобласці – 80 год

Да 80-годдзя заснавання Віцебскай вобласці

Наваполацк - Культурная сталіца Беларусі-2018

Наваполацк - Культурная сталіца Беларусі-2018

Наваполацк - Культурная сталіца Беларусі-2018

Прэзентацыя біябібліяграфічнага паказальніка «Светлана Окружная. Вся жизнь без антракта»

 

2 студзеня ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася прэзентацыя біябібліяграфічнага паказальніка «Светлана Окружная. Вся жизнь без антракта», прысвечанага актрысе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, народнай артыстцы Беларусі, лаўрэату мноства прэмій і тэатральных фестываляў Святлане Арцёмаўне Акружной.

У сферы грамадскай дзейнасці Святланы Арцёмаўны – "Чырвоны крыж", «Беларускі саюз жанчын», фонд міру, таварыства інвалідаў, работа па стварэнні музея тэатра. Два скліканні яна прадстаўляла Віцебшчыну ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага схода. З'яўляецца лаўрэатам Міжнароднай прэміі міру 2005 года.

У паказальніку прадстаўлена 432 публікацыі 265 аўтараў з 63 выданняў, а таксама аўтабіяграфічны нарыс, выказванні дзеячаў літаратуры і мастацтва аб Святлане Акружной, спіс тэатральных і кінаработ, узнагароды актрысы.

Прысутныя на вечары мелі магчымасць не толькі паслухаць выступленні тых, хто па выказванні самой Святланы Арцёмаўны "асвятляў яе шлях" у сродках масавай інфармацыі, але і паглядзець урыўкі з кінафільма аб С. А. Акружной, а таксама электронную прэзентацыю аб жыццёвым і творчым шляху.

На сустрэчу са Святланай Арцёмаўнай прыйшлі яе сябры, акцёры, грамадскія дзеячы, музыканты, мастакі, паэты, прыхільнікі таленту. У адрас актрысы гучалі радкі вершаў, музычныя творы, цёплыя словы падзякі і любві. Былі прапанаваны ўрыўкі з двух артыкулаў да паказальніка, напісаных А. Дударавым і Р. Таліпавым.

Вечар падрыхтаваны сумесна з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа.

 

  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01
  • Icon 01