Святочная сустрэча «Пад чыстым небам Раства»
- Details
- Створана 12.01.2024 07:18
У радасныя дні зімовых святаў Цэнтр праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай і абласная бібліятэка запрасілі жыхароў горада на сустрэчу «Пад чыстым небам Раства».
Мерапрыемства адбылося ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай». Адкрыў свята протаіерэй Віктар Гляд, настаяцель храма Раства Хрыстова, кіраўнік аддзела сацыяльнай накіраванасці Віцебскай епархіі. У сваім выступленні ён расказаў аб духоўным значэнні свята, аб важнасці чысціні душы і адкрытасці сэрца не толькі ў гэты час, але і ў кожны дзень нашага жыцця.
Вераніка Пруднікава, псіхолаг Дабрачыннага фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», падзялілася парадамі, як напоўніць сэрца святлом і дабрынёй у зносінах з людзьмі.
Віцебскі мастак Уладзімір Літвін прэзентаваў гледачам віртуальную выставу сваіх работ «Питая образ верой», якая прадэманстравала яго асабістыя разважанні пра Бога.
Незабыўную калядную атмасферу стварыла мастацкая дэкламацыя ў выкананні навучэнцаў тэатральнага аддзялення ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік» Карыны Нячаевай і Аліны Глазуновай.
На сустрэчы прагучалі душэўныя песні і вясёлыя калядкі ў выкананні Ганны Шаўцовай.
Духоўная лірыка ў выкананні паэтэсы Алены Федзяевай паказала гасцям Раство як самы старажытны і чароўны дзень нараджэння, які святкуе наш свет.
Наведаў імпрэзу кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі, які пажадаў усім прысутным захоўваць радаснае свята ў сваім сэрцы цэлы год.
Як абвяшчае прымаўка, Раство – не пара года, а стан душы. Менавіта гэты дзіўны настрой робіць зіму асаблівым часам года, вучыць нас бачыць чараўніцтва ў кожным дні.