Інфармацыйны дайджэст «Крок за грань: экстрэмісцкія паводзіны ў маладзёжным асяроддзі»
- Details
- Створана 03.11.2023 10:20
У XXI стагоддзі экстрэмізм, які перажывае эвалюцыйны ўздым, стаў аказваць усё большы ўплыў на многія сферы жыцця чалавечай супольнасці, падрываючы стабільнасць існавання ў сучаснасці і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Таму актуальнай задачай становіцца неабходнасць раскрыцця сутнасці экстрэмізму, распрацоўкі паняційна-тэрміналагічнага шэрагу, які дазволіў бы вызначыць гістарычныя, сацыялагічныя, палітычныя, псіхалагічныя, інфармацыйныя, сілавыя і іншыя аспекты барацьбы з дадзенай небяспечнай з'явай.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Крок за грань: экстрэмісцкія паводзіны ў маладзёжным асяроддзі», у якім прадстаўлены нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь і артыкулы з часопісаў, якія раскрываюць паняцце экстрэмізму і яго ролю ў маладзёжным асяроддзі, тэхналогіі ўцягвання ў дзейнасць экстрэмісцкіх арганізацый, супрацьдзеянне экстрэмізму на сучасным этапе.
Выданне адрасавана работнікам праваахоўных органаў, студэнтам, аспірантам і выкладчыкам юрыдычных ВНУ і факультэтаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі супрацьдзеяння экстрэмізму.