Прававое рэгуляванне аператыўна-вышуковай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
- Details
- Створана 02.11.2023 16:04
Аператыўна-вышуковая дзейнасць з'яўляецца важнай часткай праваахоўнай сістэмы і накіравана на забеспячэнне грамадскай бяспекі і барацьбу са злачыннасцю. Яна ажыццяўляецца з мэтай прадухілення і раскрыцця злачынстваў, абароны правоў і свабод грамадзян.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Прававое рэгуляванне аператыўна-вышуковай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
У спісе прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь, кніжныя выданні і артыкулы з перыядычных выданняў.