Тактыльныя кнігі – дзецям
- Details
- Створана 19.09.2022 09:35
У рамках праграмы «Міласэрнасць» у бібліятэцы быў рэалізаваны праект «Дакраніся» па стварэнні тактыльных кніг для дзяцей з парушэннямі зроку.
Асаблівую ролю ў папулярызацыі чытання ў маленькіх чытачоў з парушэннямі зроку маюць мяккія тактыльныя кнігі, вырабленыя з баваўняных тканін, воўны, тасьмы. Практыка выкарыстання мяккіх тактыльных кніг-цацак паказвае, што дашкольнікі і дзеці малодшага школьнага ўзросту з вялікім задавальненнем знаёмяцца са зместам такіх выданняў.
Супрацоўнікі бібліятэкі стварылі тактыльную кнігу «Счет от 1 до 10» для яслей-сада № 96 г. Віцебска, дзе ёсць спецыяльная група для дзяцей з парушэннем зроку.
15 верасня кніга была ўрачыста падорана маленькім чытачам. Дзеці з вялікім задавальненнем гарталі мяккія старонкі кнігі і гулялі, бо на кожнай старонцы кнігі ёсць гульнявыя элементы.
Тактыльныя кнігі ў спалучэнні з работай настаўнікаў-дэфектолагаў дазволяць дзецям з парушэннямі зроку далучыцца да навуковага пазнання, развіваць мысленне, пашыраць свой мастацкі і сацыяльны досвед. А таксама гэтыя кнігі дазволяць з самага ранняга ўзросту выхоўваць у дзяцей культуру чытання.