
Літаратурна-музычная вечарына «Слову друкаванаму прысвячаецца»
- Details
- Створана 07.09.2022 08:47
6 верасня да 505-годдзя беларускага кнігадрукавання і Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына «Слову друкаванаму прысвячаецца», дзе прысутныя пазнаёміліся з кніжнай спадчынай беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі іерэй Дыянісій Андрэеў расказаў аб адносінах царквы да спадчыны Скарыны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка і Сяргей Красаў.
Тамара Краснова-Гусачэнка расказала аб удзеле віцебскай дэлегацыі ў Дні беларускага пісьменства ў Добрушы і перадала ў дар бібліятэцы кнігі.
Сяргей Красаў прэзентаваў сваю новую кнігу «Вторая попытка» ў стылі патрыятычнай фантастыкі.
Літаратурна-музычную вечарыну ўпрыгожыла выступленне гурта «Каўчэг».
Супрацоўнікі агульнай чытальнай залы падрыхтавалі кніжную выставу «Свет ведаў адкрывае кніга».