
Абласны Форум маладых работнікаў сферы культуры
- Details
- Створана 01.06.2022 11:00
31 мая стартаваў чатырохдзённы абласны Форум маладых работнікаў сферы культуры «Сучасная культура: новыя выклікі – новыя вяршыні». У Віцебскай абласной бібліятэцы адбыўся першы этап Форуму маладых працаўнікоў бібліятэчнай сферы, які сабраў спецыялістаў з усіх рэгіёнаў Віцебскай вобласці.
У ліку арганізатараў Форуму ўпраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Віцебскі абласны камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У рамках Форуму прайшоў конкурс маладзёжных праектаў у галіне культуры, мастацтва і крэатыўных (творчых) індустрый «Новы погляд...». На конкурс былі прадстаўлены праекты, у якіх бібліятэка выступала ў якасці адукацыйнай пляцоўкі, студыі гуказапісу, інклюзіўнай прасторы для сацыялізацыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і многае іншае. Экспертнае журы ацаніла работы маладых спецыялістаў і выбрала пераможцаў.
Першае месца прысуджана Дылоры Хасанавай, галоўнаму бібліятэкару аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай бібліятэкі імя У. Маякоўскага ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка» за праект «Постscriptum», які прадугледжвае стварэнне на базе бібліятэкі студыі гуказапісу для агучвання твораў мясцовых пісьменнікаў.
Другое месца атрымаў калектыў дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 1 ДУК «Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» (загадчык Вольга Доўнер), які прапанаваў праект па сацыялізацыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з дапамогай лялечнага тэатра «Куфэрак казак».
Трэцяе месца прысуджана Сняжане Савасцеевай, метадысту аддзела маркетынгу сацыякультурнай дзейнасці Дубровенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі за праект па стварэнні клубнага аб'яднання «Hikary club» для прыхільнікаў усходнеазіяцкай культуры.
Увазе ўдзельнікаў Форума былі прадстаўлены праекты, рэалізаваныя спецыялістамі Віцебскай абласной бібліятэкі і бібліятэк вобласці.