
Прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа»
- Details
- Створана 31.05.2022 11:00
30 мая ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі «Генацыд беларускага народа» пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа.
У выданні сабраны інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы і дакументы з крымінальнай справы, якая расследуецца Генеральнай пракуратурай, аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Генацыд беларускага народа – гэта сотні трагічных гісторый з жыцця кожнага рэгіёна краіны, гібель мільёнаў беларусаў у выніку зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік пракурора Віцебскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Уладзімір Гук, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Гнуценка, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч.
У Год гістарычнай памяці кніга «Генацыд беларускага народа» з'яўляецца данінай памяці загінуўшым і садзейнічае гістарычнай справядлівасці, умацоўваючы прынцып адзінства нацыі, маральнасць і патрыятызм.