
Тэматычная вечарына «От Кирилла и Мефодия до наших дней»
- Details
- Створана 25.05.2022 13:37
24 мая ў бібліятэцы адбылася тэматычная вечарына «От Кирилла и Мефодия до наших дней», прысвечаная Дню славянскага пісьменства і культуры, які ў Беларусі адзначаецца як дзяржаўна-царкоўнае свята ў гонар святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія.
Навучэнцы 8 класа сярэдняй школы № 11 г. Віцебска пазнаёміліся з дзейнасцю стваральнікаў славянскай азбукі і з гісторыяй узнікнення свята. Асаблівая ўвага была нададзена ўнікальным выданням, якія прадставіла загадчык аддзела рэдкай кнігі Вольга Лебедзева.