
Гутарка «Сад як аптэчка: садавіна і ягады ў фітатэрапіі»
- Details
- Створана 31.05.2022 10:00
Карысць ягад для здароўя немагчыма перабольшыць. Яны багатыя на вітаміны, а эфірныя алеі некаторых ягад валодаюць лячэбнымі ўласцівасцямі. Але ў большасці выпадкаў карысць ягад – гэта проста маркетынгавы ход, бо даследаванняў аб іх дабратворным уплыве на арганізм не праводзілася.
30 мая ў рамках цыкла гутарак «Природы мудрые советы» ў бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча з кандыдатам фармацэўтычных навук, дацэнтам ВДМУ Наталляй Лапавай.
Наталля Валер'еўна расказала прысутным, чаму ягады трэба ўжываць у меру, і якія негатыўныя ўздзеянні на арганізм яны могуць аказваць.