
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 17.05.2022 15:31
16 мая ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова, прысвечаная жыццю і творчасці кампазітара, піяніста, педагога і музычна-грамадскага дзеяча Дзмітрыя Дзмітрыевіча Шастаковіча (1906–1975).
Аўтара канцэртаў, опер, балетаў, твораў камернай музыкі, музыкі для кінафільмаў і тэатральных пастановак, атрымаўшага сусветнае прызнанне першым чынам у якасці найбуйнейшага і найярчэйшага сімфаніста свайго часу.