
Гадзіна прававых ведаў «Сям'я – аснова жыцця»
- Details
- Створана 16.05.2022 16:43
Шлюб і сям'я выступаюць для кожнага чалавека і ў якасці сацыяльнай, і ў якасці індывідуальнай неабходнасці.
16 мая ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» у бібліятэцы адбылася гадзіна прававых ведаў «Сям'я – аснова жыцця», прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Інэса Гарнак, начальнік аддзела ЗАГС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска Вольга Анішчук і протаіерэй Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Аляксандр Кавалёў.
Супрацоўнікі публічнага цэнтра прававой інфармацыі падрыхтавалі да мерапрыемства бібліятэчную выставу «Шлюб. Сям'я. Права».