
Святочны канцэрт «Экскурсія ў мінулае»
- Details
- Створана 06.05.2022 09:15
Дата 9 Мая глыбока ўрэзалася ў памяць людзей і навечна ўвайшла ў гісторыю нашай краіны. Хіба можна забыць пра тысячы герояў, цаной жыцця якіх заваявана права на мір? Гераічныя справы тых, хто адстаяў незалежнасць нашай Радзімы, назаўсёды ў сэрцах усіх пакаленняў.
4 мая ў бібліятэцы сумесна з ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска» прайшоў святочны канцэрт «Экскурсія ў мінулае», прысвечаны Дню Перамогі.
Для тых, хто сабраўся ў зале, гучалі вершы і ваенныя песні часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама сучасныя песні аб вайне і Перамозе, аб Радзіме, аб памяці, якая жыве ў сэрцах людзей.
Дзясяткі гадоў прайшлі, памчаліся ў далі грукаты той вайны, а галасы Перамогі гучаць, не змаўкаючы і цяпер.